Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

У Смалявіцкім раёне адбылося абласное свята “Дзень роднай мовы”

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 03.03.2020

У Смалявіцкім раёне адбылося абласное свята “Дзень роднай мовы” ў рамках абласнога этапу рэспубліканскага маладзёжнага праекта “Беларусь — крынiца натхнення”.

Свята пачалося з напісання дыктоўкі, якая з’яўляецца традыцыйным сімвалічным актам “Дня роднай мовы” не толькі ў Беларусі, але і па ўсім свеце.

Асноўным дзеяннем стала інтэлектуальная гульня “Мая Радзіма — Беларусь”, якая прайшла ў фармаце паб-квіза (разнавіднасць віктарыны. — заўвага рэд.). Пытанні былі звязаны з роднай мовай, традыцыямі, культурай беларусаў. Па выніках гульні тры каманды-пераможцы атрымалі сімвалічныя падарункі, прысвечаныя Году малой радзімы: кнігі класікаў беларускай літаратуры, якія нарадзіліся на Міншчыне. Каманда “Кропка” (Нясвіжскі, Стаўбцоўскі, Валожынскі і Любанскі раённыя камітэты) заняла другое месца.

Для ўдзельнікаў свята адбылася творчая канцэртная праграма, у якой прынялі ўдзел у тым ліку і пераможцы абласных конкурсаў на лепшае выкананне песень і чытанне вершаў на беларускай мове.

Завяршылася свята кіналекторыем “Фільмы на беларускай мове як сучасны трэнд”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Мінскі абласны камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама і Смалявіцкі райвыканкам.

Кацярына Кавешнікава,

першы сакратар Нясвіжскага

РК ГА “БРСМ”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!