Місія СААЗ прыбыла ў Беларусь

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Місія Сусветнай арганізацыі аховы здароўя прыбыла ў Беларусь вечарам 7 красавіка, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

У склад дэлегацыі ўвайшлі тры эксперты. Афіцыйная работа місіі пачалася ў сераду і прадоўжыцца да заўтра, 11 красавіка.

Экспертам будзе прадастаўлена магчымасць на месцы ацаніць рэальную сітуацыю, адэкватнасць мер, якія прымаюцца, прааналізаваць падыходы да аказання медыцынскай дапамогі. Плануецца, што спецыялісты наведаюць установы аховы здароўя Мінска, а таксама Мінскай і Віцебскай абласцей.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.