Няма дэфіцыту і ажыятажу

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў звярнуць асаблівую ўвагу на тавары першай неабходнасці і сацыяльна значныя тавары. Аб гэтым ён заявіў, заслухоў-ваючы даклад аб сітуацыі на спажывецкім рынку краіны.

“Нягледзячы на тое, што ў нас у прынцыпе з гандлем у магазінах і гэтак далей, здаецца, усё цярпіма, тым не менш, хацелася б ад вас пачуць ацэнку сітуацыі, якая складваецца на спажывецкім рынку. І пачуць прагноз развіцця спажывецкага рынку і напрамку гэтага развіцця, асабліва ў плане цэнаўтварэння. Асаблівую ўвагу прашу звярнуць на тавары першай неабходнасці, сацыяльна значныя тавары, без якіх людзі абысціся не могуць, асабліва ва ўмовах эпідэміі”, — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што не раз звяртаў увагу, і асабліва Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, на тое, што нельга проста спакойна назіраць за тым, як недзе неаб-грунтавана растуць цэны. “Мы не павінны за гэтым працэсам спакойна назіраць. Мы павінны вывучаць сітуацыю, умешвацца, аналізаваць і, калі патрэбна, умешваючыся, выпраўляць яе”, — заявіў ён.

“Рэгулююць цэны, забаранялі вываз у той жа Расіі сродкаў аховы ўрачоў — масак, рэспіратараў, дэзынфіцыруючых сродкаў і гэтак далей. І я ў гэтым плане іх не асуджаю. Яны дакладна разумеюць інтарэсы свайго народа”, — дадаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз акцэнтаваў увагу на тым, што неабходна сачыць за развіццём сітуацыі на спажывецкім рынку і ў залежнасці ад гэтага прымаць рашэнне, ёсць неабходнасць умешвацца ў тыя ці іншыя працэсы ці няма.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.