Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 10 °C

Аб наведванні 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана- дэсантнай брыгады

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 21.07.2020

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць падобныя дэталі паміж спробамі расхістаць унутраную сітуацыю ў Беларусі ў 2010 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў і ў ходзе электаральнай кампаніі цяпер. Аб гэтым ён заявіў 16 ліпеня пры наведванні 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Фрагмент сустрэчы з ваеннаслужачымі быў паказаны ў праграме “Контуры” на тэлеканале АНТ.

“Калі ў некага з вас памяць кароткая, смею нагадаць: мы гэта праходзілі. Успомніце 2010 год. І тады якраз усё пачыналася для таго, каб нас паставіць на калені, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Увялі санкцыі, нахілялі. Не атрымліваецца… І тады на чарговых прэзідэнцкіх выбарах вырашылі паставіць на калені, арганізаваўшы гэту банду, і кінуўшы на Дом урада”.

“Там 400 чалавек агрэсіўных баевікоў, якіх мы ведалі па прозвішчах. Плюс яшчэ 400, якія маглі там варушыцца. А астатнія — гэта разявы. І ў асноўным там былі саплякі, якіх аддавалі пад распіску маці. Яны прыходзілі і забіралі сваё каштоўнае стварэнне”, — нагадаў Аляксандр Лукашэнка пра па-дзеі дзесяцігадовай даўнасці.

Ён звярнуў увагу на той факт, што цяперашняя сітуацыя ў нейкіх дэталях падобная на тую. “Гэта сведчыць аб тым, што пакуль гэты варыянт звяржэння існуючага ўрада або расхіствання абстаноўкі застаецца па-ранейшаму актуальным”, — упэўнены кіраўнік дзяржавы.

“Генерал Раўкоў (дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў. — Заўвага БелТА) правільна сказаў: ніхто на нас звонку нападаць не будзе, сітуацыя іншая”, — дадаў беларускі лідар.

Як паведамлялася БелТА, Андрэй Раўкоў на сустрэчы ў Віцебску адзначыў, што часцей за ўсё сучасная вайна і канф-лікты пачыналіся не з інтэрвенцый звонку з выкарыстаннем войскаў. “Як правіла, яна пачыналася з вуліцы, плошчы”, — сказаў ён.

“Не трэба думаць аб тым, што нехта сказаў, што армія будзе супраць народа, будзе страляць супраць народа, — пад-крэсліў дзяржсакратар Савета бяспекі. — Не толькі Узброеныя Сілы, але і міліцыя, унутраныя войскі, пагранічнікі, іншыя сілавыя структуры — наша задача — не дапусціць гібелі дзяржавы, не дапусціць кровапраліцця ў народзе. Калі мы гэта дапусцім, значыць, мы прайгралі бой. А калі раптам пачнецца, гэта будзе тайна, ціха: арганізацыя масавых беспарадкаў, што вы цяпер, я ўпэўнены, бачыце, назіраеце”.

“А канфлікт затым можа перарасці ў што хочаце. Тым больш у гэтым завязаны і знешнія сілы. Гэта ні для каго не сакрэт. Гэта відаць простым вокам”, — ад-  значыў у Віцебску Андрэй Раўкоў.

БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!