Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

Адбылася рабочая паездка Прэзідэнта ў Нясвіжскі раён

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 ліпеня наведаў з рабочай паездкай Нясвіжскі раён, дзе азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі.

Кіраўнік дзяржавы пачаў паездку з наведвання сельгас-прадпрыемства “Новае жыццё”, дзе яму далажылі аб ходзе ўборачнай кампаніі ў Мінскай вобласці і рэспубліцы ў цэлым. Прэзідэнт азнаёміўся з работай тэхнікі на ўборцы поля азімай пшаніцы, дзе ўраджайнасць дасягае 100 ц/га.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтым годзе з улікам кукурузы ўраджай збожжа па-вінен скласці мінімум 9,5 млн  т “Калі мы гаворым пра тое, што мы 8 млн т збожжа павінны сабраць, трэба падкрэсліваць, што каласавых. Яшчэ 1,5 млн т — збожжа кукурузы. Увогуле, 9,5 млн т збожжа ў гэтым годзе — гэта мінімум, якія павінны ўзяць. І мы можам іх ўзяць”, — сказаў Кіраўнік дзяржавы.

“Трэба мець на ўвазе, што надвор’е будзе, як раней. Як калісьці даўно. Будуць даж-джы і будуць пагодлівыя дні, мы вымушаны прыстасоўвацца. І гэта нармальна. Таму што акрамя збожжа ў нас жа ў полі і агароднінныя культуры, і кукуруза. Другі ўкос траў. Будзе і трэці ўкос. Але для гэтага патрэбна вільгаць. Таму трэба радавацца, што такое надвор’е.

Трэба настройвацца і выхопліваць кожную пагодлівую гадзіну, не чакаць. Даводзіць зерне да кандыцыі на збожжатаку. Тэхнікі мора, арганізаваць трэба”, — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на аплату працы вяскоўцаў. “Не шкадуйце заплаціць людзям. Ураўнілаўкі быць не павінна”, — падкрэсліў беларускі лідар.

Як далажыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко, на  дзень візіту збожжавых і зернебабовых  было ўбрана прыкладна на 19 % плошчаў. Ураджайнасць — 37,6 ц/га. “Гэтая ўраджайнасць дазваляе казаць пра тое, што мы можам атрымаць збожжавых каласавых у гэтым годзе 8,1 млн т. І прыбаўка складзе па каласавых 1,5 млн т збожжа. Заканчваем уборку рапсу, яшчэ засталося 4-5 дзён, 89 % убрана”, — сказаў кіраўнік Мінсельгасхарча.

Ён таксама далажыў аб забяспечанасці тэхнікай і палівам і аб працы па пастаўках сельгаспрадукцыі на экспарт. З тэхнікай праблем няма — для патрэб аграрыяў краіны ў бягучым годзе было дадаткова пастаўлена некалькі сотняў камбайнаў. Частка з іх ужо паступіла, а частка прыбудзе ў бліжэйшыя дні і таксама падключыцца да ўборкі. Тэхнічна ёсць магчымасць прыбраць за 21 пагодлівы дзень усе збожжавыя каласавыя, па 4,5-5 % пасяўных плошчаў у дзень.

Некалькі пытанняў, якія датычацца ўраджайнасці і ўборкі азімага рапсу на Нясвіжчыне, Кіраўнік дзяржавы адрасаваў старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандру Ломскаму.

Што тычыцца паліва, Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што пакуль у гэтым плане аграрыі павінны разлічваць на сябе. “Ніякіх просьбаў. Разлічвайце пакуль на сябе. Сёння добры ўраджай, рапс добры, прадавайце. Трэба пазычыць грошай — пазычым, але рана сёння гаварыць аб тым, што мы з рэзерву ці аднекуль цяпер возьмем вам паліва. Працуйце да 15 жніўня, а там паглядзім”, — сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў важнасць аператыўнага і якаснага правядзення ўборачнай кампаніі. “Выбары выбарамі, а есці ўсе хочуць. Таму галоўнае павінна быць засяроджана тут. Выбары — гэта ўжо іншае”, — акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што хто б ні быў на пасадзе прэзідэнта або губернатара, хлеб будзе патрэбен заўсёды. “І не дай бог паўтарыць 90-я гады. Я ўжо расказваў. Калі ў Мінску было на тры дні мукі, каб хлеб спячы. Таму чаго б нам ні каштавала, гэты хлеб трэба ўзяць і аднавіць рэзервы”, — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, звярнуў увагу на Мінскую вобласць. “2 млн т  (збожжа. — Заўвага.) сёння — гэта твой мінімум. Тут нават размаўляць няма чаго. На гэта трэба настройвацца”, — сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да губернатара Аляксандра Турчына.

Ён адзначыў, што сабраць большы ўраджай выгадна і самім аграрыям, бо зараз не так, як было ў савецкія часы: больш атрымаў — больш забралі. “Ніхто нічога не забірае. Вы яшчэ самі будзеце імкнуцца, каб прадаць. Самыя лепшыя пакупнікі — гэта тыя, хто вырабляе мяса і малако. Усё збожжа (ураджай каласавых збожжавых. — Заўвага.) трэба людзям аддаць на хлеб. І на фураж, і атрымаць мяса і малако”, — сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Падчас рабочай паездкі Прэзідэнт таксама пабываў на адным з сучасных прадпрыемстваў па перапрацоўцы малака — ТАА “Няс-віжскі завод дзіцячага харчавання”. Аляксандр Лукашэнка наведаў перапрацоўчыя пляцоўкі, азнаёміўся з тэхналагічным працэсам, фінансава-эканамічнымі паказчыкамі дзейнасці прадпрыемства.

Старшыня савета дырэктараў завода Аляксандр Каранік звярнуў увагу, што завод быў пабудаваны з нуля на пустуючай тэрыторыі, і ўспомніў, як Прэзідэнт калісьці, звяртаючыся да прыватнага бізнесу, казаў, што значна лягчэй прэтэндаваць на прыватызацыю прад-прыемстваў, але калі ты сапраўды бізнэсмэн, трэба паспрабаваць паказаць сябе ў “чыстым полі”. “Вось мы і паказалі”, — сказаў кіраўнік прадпрыемства. Ён адзначыў, што, як у любым камерцыйным праекце, былі рызыкі, але яны несупаставімыя з тым, наколькі больш адказныя рашэнні даводзіцца прымаць на ўзроўні кіраўніцтва краіны. “Гэта вам нельга памыляцца”, — заўважыў ён у гутарцы з Прэзідэнтам.

Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся, што на пасадзе кіраўніка дзяржавы памылкі дорага каштуюць, таму тыя ці іншыя рашэнні павінны быць вывераныя, хоць ва ўрадзе часам і падштурхоўваюць да пэўнай рызыкі. “Так, рызыка трэба, але трэба разумець, што памылка дорага каштуе. Калі ў цябе ёсць труба, якая нафту пампуе, ты спіш, а яна пампуе, і грошы атрымліваеш, тады можна рызыкнуць, ёсць грошы, што вярнуць”, — заўважыў Кіраўнік дзяржавы.

Высокую якасць прадукцыі Нясвіжскага завода дзіцячага харчавання Прэзідэнт змог ацаніць асабіста падчас дэгустацыі.

“НН”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!