Ключавая задача — развіццё рэгіёнаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ключавой задачай у маштабах Віцебскай вобласці і краіны з’яўляецца развіццё рэгіёнаў.

Аб гэтым ён сказаў у сераду, 15 ліпеня, на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці.

“Ключавая задача ў маштабах вобласці і краіны — развіццё рэгіёнаў. Гэта галоўны будзе напрамак. Трэба развіваць рэгіёны!” — падкрэсліў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што ў краіне ёсць праграмы і планы па вялікіх і малых гарадах, сельскіх паселішчах, паскораным развіцці гарадоў і раёнаў з насельніцтвам амаль 80 тыс. чалавек. І работа гэта пачалася менавіта з Оршы ў Віцеб-скай вобласці. “Тут вырашана было зрабіць узор, прыклад, па якім павінны развівацца такія рэгіёны. У нас, па-мойму, 11 такіх гарадоў, як Орша, і кожны мае сваю праграму развіцця па прыкладзе Оршы”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

“Але прашу мець на ўвазе, што запатрабаванне за выкананне гэтых праграм будзе вельмі сур’ёзнае”, — папярэдзіў беларускі лідар.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што абазначаны ўсе напрамкі рэгіянальнага развіцця, пачынаючы ад неперспектыўных вёсак, хутароў, аграгарадкоў, да раённых і абласных цэнтраў. “Мы абазначылі, у якім напрамку будзем развівацца. І будучая пяцігодка будзе прысвечана гэтай малой радзіме. Нам трэба падняць рэгіёны, зрабіць так, каб людзі адчувалі сябе ў аграгарадку гэтак жа, як у Мінску, і жадання ў іх было больш жыць у аграгарадку, чым у Мінску”, — заявіў кіраўнік дзяржавы.

БелТА.

Фота прэс-службы

Прэзідэнта.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.