Народны ансамбль песні “Ланская бяседа” пачаў чарговую серыю летніх канцэртаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 20
  •  
  •  
  •  
  •  

Весела было ў мінулую нядзелю ля кафэ “У Каханкі” ў Нясвіжы. Народны ансамбль песні “Ланская бяседа” пачаў чарговую серыю летніх канцэртаў.

Прысутных цёпла вітала вядучая Яўгенія Халько, якая павіншавала ўсіх са святам Пятра і Паўла і пажадала добрага настрою і здароўя. А гэта так патрэбна ўсім нам у няпросты час. Усе трывогі і думкі адышлі на другі план, калі пачаліся заліхвацкія песні. Гледачам спадабаліся народныя творы ў выкананні “Ланскай бяседы”, прысвечаныя роднаму краю, і, вядома, каханню. Дружнымі апладысментамі сустракалі несвіжане і госці горада хіты мінулых гадоў, выступленне салістаў калектыву. “Заводзілі” гледачоў Юрый Гапановіч, Кацярына Шустал, Ілья Батвінка, кіраўнік Таццяна Мароз. Добры настрой і эстэтычнае задавальненне ад канцэрта атрымалі ўсе, хто прыйшоў у той дзень на летнюю веранду ля кафэ, былі і аматары патанцаваць пад бадзёрыя рытмы. А юныя ўдзельнікі ансамбля “Арыён” раённага цэнтра культуры парадавалі нас незабыўным “рок-н-ролам”: яркія касцюмы, энер-гічнае выкананне захапілі ўсіх.

У наступную нядзелю сваіх прыхільнікаў чакаюць артысты аматарскай творчасці Аношкаўскага сельскага дома культуры. Далучайцеся, паважаныя жыхары горада, да творчага і цудоўнага адпачынку.

Раіса ХВІР, г. Нясвіж.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 20
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.