Ніхто не можа звонку пахіснуць стабільнасць і незалежнасць Беларусі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Моц і сілу дзяржавы вызначае народ — сваёй працай, адзінствам і адданасцю роднай зямлі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўскладання кветак на плошчы Перамогі з нагоды Дня Незалежнасці.

«Мы разам будуем нашу незалежную дзяржаву. Мы ганарымся сваёй гісторыяй і беражом памяць аб гераічным мінулым. Беларусь — міралюбівая дзяржава і заўсёды будзе такой. Мы выступаем за дыялог краін і народаў, за ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва на раўнапраўнай аснове», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сучасны свет становіцца ўсё больш складаным і небяспечным, і сёння многія задаюцца пытаннем: што будзе заўтра? «Адказ просты. Наша будучыня залежыць толькі ад нас саміх. Ніхто не можа звонку пахіснуць тую стабільнасць і незалежнасць, якая сёння ў Беларусі. Толькі мы можам вяршыць лёс свайго народа на гэтай зямлі. Усё залежыць толькі ад нас. Моц і сілу дзяржавы, непахіснасць яе суверэнітэту вызначае народ — сваёй працай,   адзінствам і адданасцю роднай зямлі», — падкрэсліў Прэзідэнт.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.