Паэт Навум Гальпяровіч: хацеў бы жыць пад мірным небам, у квітнеючай краіне

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Паэт, публіцыст, ганаровы грамадзянін Полацка і Наваполацка Навум Гальпяровіч падзяліўся з sb.by меркаваннем аб абстаноўцы ў грамадстве:

– Хацеў бы, вядома, жыць пад мірным небам, у квітнеючай краіне. Гэта галоўная ўмова для таго, каб квітнела і нацыянальная культура: адкрываліся новыя музеі, аднаўляліся гістарычныя мясціны, з’яўляліся цікавыя творы ў нашых пісьменнікаў, цікавыя праграмы на радыё і тэлебачанні, каб людзі праз іх далучаліся да роднага беларускага слова, да сапраўдных каштоўнасцяў. Упэўнены, што мой родны Полацк у мірнай, незалежнай Беларусі прывабіць яшчэ больш турыстаў, а ўсведамленне таго, што гэты старажытны горад – калыска беларускай дзяржаўнасці, працягне выхоўваць у нашых людзей гонар за свой край, за свой народ. Мне прыемна, што мой родны горад стаў не толькі першай культурнай сталіцай Беларусі, але і першай сталіцай новага свята – Дня беларускага пісьменства. Я назіраў, як развівалася, дзякуючы падтрымцы дзяржавы, гэтае цудоўнае пачынанне, як шырылася свята, набывала міжнародны аўтарытэт. Мне давялося пісаць сцэнарый для Дзён беларускага пісьменства, якія адбываліся ў Полацку, у Заслаўі і ў Тураве. Галоўная ідэя – што наша гісторыя, наша культура заслугоўваюць увагі і шанавання. Хачу жыць у краіне, у якой працягнецца гэта цудоўная духоўная традыцыя.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.