Сімвал непарушнай дружбы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным прыняў удзел у адкрыцці Ржэўскага мемарыяла Савецкаму салдату. У час цырымоніі кіраўнікі дзяржаў пагутарылі з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, а затым усклалі кветкі да мемарыяла. Пасля гэтага ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінулых герояў мінутай маўчання.

Цэнтральным аб’ектам комплексу з’яўляецца 25-мятровая скульптура салдата на 10-мятровым насыпным кургане. У яго ўваходзіць музейна-гістарычны павільён. Музей аснашчаны мультымедыйным абсталяваннем, з дапамогай якога наведвальнікі могуць азнаёміцца з фатаграфіямі, франтавымі пісьмамі, расказамі, успамінамі ўдзельнікаў Ржэўскай бітвы.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.