Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Прыемны сюрпрыз для жывёлаводаў ААТ “Грыцкевічы” і віншаванні з працоўнымі перамогамі

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

На мінулым тыдні Нясвіжскі раён наведалі старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода і начальнік упраўлення жывёлагадоўлі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Дзмітрый Ягораў. Візіт гасцей стаў прыемным сюрпрызам для жывёлаводаў ААТ “Грыцкевічы”. Калектыў МТК “Мацылёўшчына” прызнаны пераможцам абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці малака па выніках першага паўгоддзя 2020 года сярод малочнатаварных ферм з прадуктыўнасцю ад 7501 кг і вышэй.

Дырэктар ААТ “Гарадзея” Мікалай Салавей
і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК
Святлана Антончык віншуюць механізатара Георгія Ліхуту

Звяртаючыся да жывёлаводаў, Міхаіл Бода адзначыў, што падобныя спаборніцтвы сярод калектываў малочнатаварных ферм і комплексаў накіраваны не толькі на здаровую канкурэнцыю, але і на павышэнне іміджу прафесіі людзей, якія працуюць на фермах.

— Вашы працоўныя намаганні годна ацэнены. Дзякуй вам за вынік і адданасць прафесіі. Здароўя вам і новых працоўных поспехаў, — пажадаў Міхаіл Тарасавіч, пасля чаго ён уручыў загадчыцы комплексу Валянціне Мініч Ганаровы дыплом, да якога маецца і грашовае заахвочванне ў памеры 45 базавых велічынь.

За добрасумленную працу
і прафесійнае майстэрства дыспетчару ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”
Алене Мезенка аб’яўлена Падзяка Мінскага
абласнога камітэта
прафсаюза работнікаў АПК

З узнагародай —
трактарыст-машыніст
ААТ “Грыцкевічы”
Сяргей Леўшык

З працоўнай перамогай калектыў комплексу павіншаваў і начальнік упраўлення жывёлагадоўлі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Дзмітрый Ягораў. Ён адзначыў, што за першае паўгоддзе бягучага года на комплексе надой ад каровы склаў 4759 кг. Генетычны ж патэнцыял малочнага статка гаспадаркі складае 11930 кг, таму ў жывёлаводаў комплексу ёсць усе шанцы павялічыць вытворчасць малака і стаць пераможцам абласнога спаборніцтва і ў наступным годзе.

Да віншаванняў далучыліся старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Святлана Антончык, намеснік начальніка аддзела раслінаводства, жывёлагадоўлі і механізацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Нясвіжскага райвыканкама Уладзімір Чурак, дырэктар ААТ “Грыцкевічы” Яўген Здановіч і старшыня прафкама гаспадаркі Алена Леўшык. У акцыянерным таварыстве было прынята рашэнне аб дадатковай узнагародзе кожнага работніка МТК “Мацылёўшчына” ў памеры дзвюх базавых велічынь. Бо за лічбамі, акрамя тэхналогіі вытворчасці малака і трывалай кармавой базы, значыцца таксама і вялікая праца лю-дзей, якія сумленна ставяцца да выканання сваіх абавязкаў.

Грыцкевіцкая зямля шчодрая на ўраджай, працавітых людзей. Міхаіл Бода за добрасумленную працу, прафесійнае майстэрства, дасягненне высокіх вытворчых вынікаў на ўборцы ўраджаю ўручыў Па-дзячны ліст Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК трактарысту-машыністу гаспадаркі Сяргею Леўшыку, занятаму на падборцы саломы.

На палях ААТ “Гарадзея”

Далей “віншавальны” шлях прывёў Міхаіла Боду і Святлану Антончык у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. Тут Падзяка Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК і каштоўны падарунак былі ўручаны дыспетчару Алене Мезенка. З 1978 года па 1996-ы Алена Іосіфаўна ўзначальвала прафсаюзны камітэт калгаса “Радзіма”, а пасля стала дыспетчарам і на гэтай пасадзе працуе па сённяшні дзень у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”.

Калектыў МТК “Мацылёўшчына” атрымаў перамогу ў абласным
спаборніцтве сярод малочнатаварных ферм
па выніках першага паўгоддзя 2020 года

Па вартасці былі адзначаны ў той дзень і старанні хлебаробаў ААТ “Гарадзея”. Падзячным лістом Мінскага абласнога камі-тэта прафсаюза работнікаў АПК і каштоўнымі падарункамі ўзнагароджаны адзін з лепшых камбайнераў гаспадаркі Георгій Ліхута і старшы аператар зернесушыльнага комплексу Іван Яцкевіч. З найлепшымі пажаданнямі Падзячны ліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Нясвіжскага райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК і каштоўныя падарункі былі ўручаны загадчыцы збожжатока Наталлі Казарскай, аператарам зернесушыльнага комплексу Васілю Кучаравых і Дзмітрыю Целяховічу, а таксама вадзіцелям пагрузчыкаў Аляксандру Ліску і Уладзіміру Маскаліку.

Аксана ГРОХ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!