Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 15 °C

АРТ-сесія – адказна, творча, прыемна

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0
Фота 1

Фота 1

Адно з самых важных для юных мастакоў мерапрыемстваў ёсць у Мінскай вобласці — АРТ-сесія. Важнае і адказнае, таму што кампетэнтнае журы ацэньвае, лічыце, усю работу школ мастацтваў за год, менавіта столькі трэба рыхтавацца.



У склад журы ўвайшлі: Я.М. Асташоў, начальнік аддзела народнай творчасці, культурна-адпачынкавай дзейнасці ўстаноў адукацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама; Л.М. Гоманаў, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт міжнароднай акадэміі культуры і   мастацтваў (Масква), мастак ААТ “Белпрынт” (старшыня журы); А.У. Адамчык  — дырэктар ДУА  “Дзіцячая мастацкая школа №1 імя В.К.Цвіркі” (Мінск);  М.М. Паграноўскі — мастацтвазнаўца, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне”.

У гэтым годзе  АРТ-сесія праходзіла ў Лагойску, і менавіта туды мастацкае аддзяленне  ДУА “Нясвіж-ская дзіцячая школа мастацтваў” адправіла свае лепшыя работы, 21 снежня туды накіраваліся 12 навучэнцаў разам з настаўнікамі.

Журы, прагледзеўшы 540 работ навучэнцаў з 31 дзіцячай школы мастацтваў Мінскай вобласці, вырашыла адзначыць дыпломамі больш за 100 навучэнцаў з 23 школ у  розных намінацыях па наступных дысцыплінах: “малюнак”, “жывапіс”, “кампазіцыя”, “дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” ў розных узроставых групах.

Фота 2

Фота 2

Прыемна, што з дасланых на конкурс 15 работ нясвіжскіх навучэнцаў 13 былі адзначаны журы як лепшыя.

Дыпломамі першай ступені па кампазіцыі былі ўзнагаро-джаны Настасся Шыманская, Валерыя Мяленцьева, Яна Сцефановіч, Максім Саханчук. Дыпломам 2 ступені адзначана кампазіцыя Рамана Сеўрука (фота 3), навучэнца падрыхтоўчага класа.

Ганаровае месца на выставе заняла жывапісная работа Ксеніі Мамчыц (фота 1). Таксама дыпломы 1 ступені ў намінацыі “жывапіс” атрымалі Дар’я Наумовіч, Таццяна Белік, Яна Лабатая. Дыплом 2 ступені —  Валерыя Дубатоўка. Ёсць у конкурсе і такая цікавая намінацыя як “пейзаж”. Строгае журы прысудзіла тут найвышэйшыя ўзнагароды толькі з 2 ступені — пашанцавала Валянціне Лазін-скай і Алёне Самойлік (фота 2). Адной з лепшых  у дысцыпліне “малюнак” была работа Юліі Волкавай (дыплом 1 ступені).

Фота 3

Фота 3

Вельмі прыемна, што ў конкурсе дастойна  выступілі і навучэнцы ДУА “Сноўская дзіцячая школа мастацтваў”:  Анастасія Верасоча (дыплом 2 ступені, “пейзаж”), Уладзіслава Чудук (дыплом 1 ступені, “жывапіс”, “нацюрморт”), Алена Тамчук (дыплом 3 ступені, “кампазіцыя”), Надзея Панцялеева (дыплом 2 ступені, “кампазіцыя”). Творчым працэсам там кіравалі настаўнікі К.Г. Самойлік, В.А. Барсукевіч.

Хочацца пажадаць нашым навучэнцам і іх настаўнікам не спыняцца ў працы, знаходзіць  прымяненне сваім  талентам, плённай творчасці, поспехаў і прызнання.

Марына  КАНАВАЛАВА,

загадчык мастацкага аддзялення Нясвіжскай ДШМ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!