Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 7 °C

Калі вы пераахаладзіліся…

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

зимние каникулы

Пры ахаладжэнні неабходна як мага хутчэй сагрэцца і аднавіць кровазварот у пашкоджаных холадам тканках.

У цёплым памяшканні трэба зняць замёрзлае адзенне. Пры абмаражэнні 1 ступені ахалоджаныя ўчасткі трэба са-грэць да пачырванення цёплымі рукамі, лёгкім масажам, расціраннем шарсцяной тканінай, дыханнем, пасля чаго накласці ватна-марлевую павязку. Пры абмаражэнні 2 — 4 ступені хуткае саграванне, масаж і расціранні рабіць не варта. Звяртайцеся да ўрача. Тым часам на пашко-джаную паверхню можна пакласці павязку з добрай цеплаізаляцыяй (слой марлі — тоўсты слой ваты — слой марлі — цырата або гумавая тканіна). Пашкоджаныя канечнасці фіксуюць з дапамогай фанеры, кардону, прыбінтоўваючы іх зверху павязкі. У якасці цеплаізаляцыі можна выкарыстоўваць ватоўкі, фуфайкі, шарсцяную тканіну.



Пацярпеламу трэба даць гарачае піццё, гарачую ежу.

Нельга расціраць абмарожаныя ўчасткі снегам, каб не пашкодзіць сасуды і не занесці інфекцыю. Нельга саграваць абмарожаныя канечнасці каля вогнішча, самім прымяняць грэлкі і іншыя крыніцы цеплыні, а таксама расцірацца тлушчам або спіртам — усё гэта пагаршае стан.

Пры агульным лёгкім пераахаладжэнні можна сагрэцца ў цёплай ванне пры пачатковай тэмпературы 24 градусы, якую паступова павысіць да нармальнай тэмпературы цела. Пры сярэдняй і цяжкай ступені агульнага ахаладжэння з парушэннем дыхання і кровазвароту трэба як мага хутчэй звяртацца ў бальніцу.

“Звязда”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!