
шчыра дзякуе благачынны цэркваў Нясвіжскай акругі,
протаіерэй Аляксандр Данчанка


ў фае РЦК была наладжана выстава вышываных ікон.
На здымку — ікона, якую
вышыла бісерам майстрыха Наталля Леўшына
У мінулую нядзелю ў раённым цэнтры культуры адбыўся канцэрт, прысвечаны вялікаму хрысціянскаму святу — Нараджэнню Хрыстову. Як слушна заўважыў на пачатку мерапрыемства благачынны цэркваў Нясвіжскай акругі, протаіерэй Аляксандр Данчанка, тое, што мае адбыцца на сцэне, нельга назваць проста канцэртам — гэта, хутчэй, святочная сустрэча ўсіх, хто лічыць сябе прыхільнікам хрысціянскіх каштоўнасцей, супольная малітва, выражаная сродкамі мастацтва. У тым, што гэта сапраўды так, мог пераканацца кожны глядач, а такіх, нягледзячы на моцны практычна поўная зала.

таксама выстава ёлак,
зробленых у рамках раённага конкурсу дызайнерскіх работ “Навагодняя ёлка”

настаяцель храмаў святой Праведнай Ганны вёскі Аношкі і Свята-Мікалаеўскага вёскі Грыцкевічы
іерэй Васіль Краеў

свецкай духоўнай музыкі “За сонцам услед” 2016-га года

Юлія Шчарбакова дорыць слухачам “Навагоднюю
песню”

артыстаў весела падтрымлівалі нават самыя
маленькія гледачы
Пранікнёныя словы вядучай канцэрта Валянціны Шчарбаковай звязалі канцэртныя нумары ў цэласную дзею, якая праляцела на адным дыханні. І дарослыя, і самыя маленькія ўдзельнікі святочнага відовішча ад душы ўклалі ў выступленні ўсе свае здольнасці і таленты. Для многіх, напэўна, было адкрыццём, якія добрыя вершы піша настаяцель храмаў святой Праведнай Ганны вёскі Аношкі і Свята-Мікалаеўскага вёскі Грыцкевічы іерэй Васіль Краеў. Простыя і ў той жа час вельмі мудрыя, яны лёгка западалі ў сэрцы слухачоў. Увогуле, ніводнае выступленне не пакідала прысутных раўнадушнымі: самыя светлыя пачуцці абуджалі вершаваныя віншаванні ад выхаванцаў Ня-дзельнай школы храма Узнясення Гасподня, песня “Рождество Христово” ансамбля “Вясёлыя ноткі” Гарадзейскага ГПДК, уражваючая “Малітва” ў выкананні Таццяны Язэпчык, чароўная “Опять метель”, якую спявала Валерыя Аніфер, харэаграфічныя кампа-зіцыі дзіцячага танцавальнага ансамбля пад кіраўніцтвам Кацярыны Лабазы і ўсе без выключэння канцэртныя нумары. А пад фінальную песню “Жывіце з Богам”, якою закрывала канцэрт Ганна Язэпчык, у многіх на вачах заблішчалі слёзы. Яны, напэўна, і сталі лепшай падзякай усім арганізатарам і ўдзельнікам цудоўнага мерапрыемства, прысвечанага вялікаму духоўнаму святу.


усім удзельнікам святочнага канцэрта
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ.
супер,поздравляю