Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

“Парывы творчай душы”

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0
Спявае  Любоў Дрык

Спявае Любоў Дрык

Перад- і паслянавагодні час — асаблівая пара  для работнікаў устаноў 

культуры раёна. Менавіта ў гэтыя дні  ў клубах  і дамах культуры  праходзяць справаздачныя  канцэрты, падчас якіх на суд гледачоў 



і прафесіяналаў выносіцца ўсё лепшае, што было  напрацавана за год. 

Такі канцэрт прайшоў  у мінулую суботу і ў Гарадзейскім гарпасялковым доме культуры. Самі арганізатары  ахарактарызавалі яго не проста як канцэрт, а як  “Караван уражанняў “Парывы творчай душы”. І сапраўды, усім, хто сачыў за ходам гэтага каравана (а такіх да гонару артыстаў назбіралася поўная зала), вельмі пашанцавала — паўтары гадзіны  арыгінальнага відовішча  праляцелі нібы  на адным дыханні, падарыўшы гледачам сапраўдны калейдаскоп  уражанняў, думак і пачуццяў.

Сцэна з п’есы “Як казкі пераблыталіся”.  У ролі Рэпкі — Даша Піваварская. Акрамя ўдзелу ў дзіцячым драматычным калектыве “Васілёк”, юная артыстка выдатна спявае сольна і ў складзе ансамбля “Вясёлыя ноткі”

Сцэна з п’есы “Як казкі пераблыталіся”.
У ролі Рэпкі — Даша Піваварская. Акрамя ўдзелу ў дзіцячым драматычным калектыве “Васілёк”, юная артыстка выдатна спявае сольна і ў складзе ансамбля “Вясёлыя ноткі”

Узнёслую святочную  атмасферу канцэрта ўмела падтрымала вядучая  Таццяна Нікіціна

Узнёслую святочную
атмасферу канцэрта ўмела падтрымала вядучая
Таццяна Нікіціна

Ансамбль песні “Суквецце” прыйшоўся  даспадобы  і гледачам-аматарам, і прафесіяналам

Ансамбль песні “Суквецце” прыйшоўся
даспадобы і гледачам-аматарам, і прафесіяналам

Увагу залы адразу спрытна захапіў дзіцячы драматычны калектыў “Васілёк”, які прадставіў  вершаваную п’есу-казку “Як казкі пераблыталіся”. Каб заінтрыгаваць гледачоў, казка паказвалася па частках, якімі перамяжаліся іншыя канцэртныя нумары, і засумаваць ніхто не паспяваў ні на хвіліну. На “ўра” прымала публіка і сцэнку “Выпадак у рэстаране” ў выкананні артыстаў тэатра мініяцюр, “размову” Віктара Шыманскага з навагодняй ёлкай падчас мініяцюры “Чароўная ёлачка”, і эстрадны маналог “Пышка” ў выкананні Алы Вялеська, якая раней была  актыўнай удзель-ніцай  мастацкай самадзейнасці Ужанкаўскага СДК, а  зараз папоўніла склад тэатра  мініяцюр “Фантазія” ГПДК, і сапраўдную  гумарыстычную  перліну канцэрта — мініяцюру “Гарадзейскія бабулі”.

Парадавалі слухачоў і добрыя, прыгожыя песні, падабраныя з улікам вакальных магчымасцей выканаўцаў, іх характараў і музычных густаў.

Сцэнку “Выпадак у рэстаране” выконваюць удзельнікі тэатра мініяцюр  “Фантазія” Людміла Янчык, Сяргей Калеснікаў і Рыната Макаш

Сцэнку “Выпадак у рэстаране” выконваюць удзельнікі тэатра мініяцюр
“Фантазія” Людміла Янчык, Сяргей Калеснікаў і Рыната Макаш

Ансамбль “Вясёлыя ноткі” аб’яднаў школьнікаў розных узростаў —  ад  пачаткоўцаў да старшакласнікаў. У цэнтры — кіраўнік калектыву Рыната Макаш

Ансамбль “Вясёлыя ноткі” аб’яднаў школьнікаў розных узростаў —
ад пачаткоўцаў да старшакласнікаў. У цэнтры — кіраўнік калектыву Рыната Макаш

Момант з мініяцюры “Гарадзейскія бабулі”

Момант з мініяцюры “Гарадзейскія бабулі”

Асабліва кранала тое, што эстафету дарослых мясцовых артыстаў годна перанялі і самыя юныя — дзіцячы ансамбль песні “Вясёлыя  ноткі” яскрава прадэманстраваў, што любоў да спеваў, музыкі і сцэны,  памножаная на карпатлівую працу, дапамагае юным зорачкам ззяць ярка, непаўторна і, у той жа час, па-дзіцячы  непасрэдна і шчыра.

Напрацоўкі калектыву ГПДК на чале з яго  загадчыкам Рынатай Макаш  высока ацанілі і спецыя-лісты — мастацкі кіраўнік раённага цэнтра культуры Ганна Віннічак і яго дырэктар Таццяна Лук’янчык, а таксама іншыя работнікі РЦК.

Сваё слова ў выглядзе бурных апладысментаў  сказалі і гледачы, якія з вялікім задавальненнем разам з “караванам уражанняў” здзейснілі падарожжа ў чароўны свет  мастацтва, дзе вечна квітнеюць дабрыня, узаемаразуменне, святло і любоў.  А гэта і ёсць тое, што як паветра  неабходна ўсім нам у любым узросце.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!