Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 10 °C

Рэцэпт ад Наталлі Бобрык

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 13.01.2017

 

Пяты абласны конкурс “Смак” кухараў дамоў-інтэрнатаў і аддзяленняў кругласутачнага  прабывання тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў на базе Капыльскага раёна. Конкурс  меў два этапы. На першым удзельнікі прадстаўлялі гатовыя вырабы з мяса, рыбы, выпечку і дэсерты. На другім — за паўгадзіны рыхтавалі халодныя закускі.

Кухар Нясвіжскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Наталля Бобрык стала пераможцам у намінацыі “Лепшая рыбная страва”. Сёння мы прапануем нашым чытачам яе рэцэпт.



“Марское царства”

Інгрэдыенты:

шчупак — 1 шт., цыбуліна — 1 шт., морква — 1 шт., жэлацін — 2 пачкі па 50 г, яйка — 1 шт., соль, прыправа — па смаку.

Ачысціць рыбу ад лускі, выдаліць плаўнікі, галаву і вантробы. Акуратна зняць шкурку разам з хвастом. Выбраць з філе  усе костачкі і прапусціць праз мясарубку. Цыбулю і моркву падсмажыць, таксама прапусціць праз мясарубку. Злучыць з рыбным фаршам, дадаць яйка, прыправу і соль, перамяшаць. Нафаршыраваць шкурку і запякаць у духоўцы 30 — 40 хвілін пры 150 градусах.

Адварыць галаву рыбы, булён злучыць з жэлацінам, разведзеным у вадзе. Заліць ім ахалоджаную фаршыраваную рыбу і паставіць у халоднае месца на тры гадзіны.

“НН”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!