Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў свята Раства Хрыстова наведаў Свята-Духаў кафедральны сабор, дзе запаліў калядную свечку каля Мінскай іконы Божай Маці.
Кіраўніка дзяржавы сустрэў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У саборы таксама прысутнічалі прыхаджане, прадстаўнікі праваслаўных брацтваў і сястрыцтваў, навучэнцы Нядзельнай школы. У час наведвання храма Аляксандр Лукашэнка заклікаў да адзінства паміж народамі і ўнутры царквы. «Трэба быць спакойнымі, вырашаць тыя задачы, якія сёння ёсць, і трошкі глядзець наперад, — сказаў Прэзідэнт. — Не трэба глядзець вельмі далёка. У адваротным выпадку мы можам дапусціць памылкі. У наш няпросты час гэта недапушчальна. І трэба быць вельмі акуратнымі для таго, каб зарыентавацца ў гэтым бурным і няпэўным свеце».
БелТА.