Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 3 °C

У дэкрэт аб «утрыманцах» унесены карэктывы

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

O

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 студзеня падпісаў дэкрэт №1, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у дэкрэт ад 2 красавіка 2015 г. №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».

Дэкрэтам удакладнены пералік перыядаў дзейнасці, на працягу якіх грамадзяне прызнаюцца тымі, хто ўдзельнічае ў фінансаванні дзяржаўных расходаў.



Так, да асоб, якія ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў, аднесены грамадзяне ў перыяд іх знаходжання ў спісачным скла-дзе нацыянальнай або зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па відах спорту, праходжання імі альтэрнатыўнай службы, прымянення да іх прадугледжаных заканадаўчымі актамі мер па гарантаванні бяспекі, якія не дазвалялі ім удзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.

Грамадзяне, якія стаяць на ўліку беспрацоўных або якія навучаюцца па накіраванні органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, будуць прызнавацца тымі, хто ўдзельнічае ў фінансаванні дзяржаўных расходаў, толькі пры адсутнасці ўстаноўленых фактаў парушэння імі абавязкаў у галіне занятасці насельніцтва, а асобы, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў, — пры ўмове, што дзіця ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў не атрымлівае дашкольнай адукацыі.

За мясцовымі Саветамі дэпутатаў або па іх даручэнні за мясцовымі выканаўчымі або распарадчымі органамі замацоўваецца права вызваляць грамадзян ад выплаты збору ў сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Улічваючы неабходнасць дадатковага ўдакладнення пераліку асоб, якім належыць выплаціць збор за 2015 год з улікам прадугледжаных дэкрэтам змяненняў, тэрмін накіравання падатковымі органамі паведамленняў плацельшчыкам збору пераносіцца з 1 лістапада 2016 года на 20 студзеня 2017 года, а тэрмін выплаты збору — з 1 снежня 2016 года на 20 лютага 2017 года.

БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!