Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

ВІЗІТЫ

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 20.01.2017

президент

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пабываў з афіцыйнымі візітамі на Афрыканскім кантыненце. У Егіпце  падчас перагавораў Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам аль-Сісі кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб далейшым  нарошчванні гандлёва-эканамічных сувязей, павелічэнні беларускага экспарту з улікам патрэб егіпецкага боку і наладжванні двухбаковай вытворчай кааперацыі з выкарыстаннем беларускіх тэхналогій і вопыту. “Беларусь падтрымлівае зацікаўленасць Егіпта ў стварэнні зоны свабоднага гандлю з Еўразійскім  эканамічным саюзам і гатова аказаць садзейнічанне  ў вырашэнні гэтага пытання. Мы маем намер  таксама пашыраць кантакты ў гуманітарнай  галіне, уключаючы навуку, адукацыю, ахову  здароўя, культуру, турызм і спорт”, — адзначыў Прэзідэнт нашай краіны. Аляксандр Лукашэнка наведаў таксама Судан. На перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Судана  Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам адзначыў, што мэта яго візіту — замацаванне дасягнутых вынікаў і вызначэнне новых перспектыўных кірункаў сумеснай дзейнасці.



БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!