Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 9 °C

Бульбяны крухмал. І не толькі

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 22.02.2017

363

Апаратчык крухмальнага  агрэгата вытворчага цэха а.г. Сноў агракам-біната “Туча”- філіяла ААТ “МІНСК КРЫШТАЛЬ”- упраўляючая кампанія холдынгу “МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП”  Наталля Міхайлаўна Пазняк  асвоіла на прадпрыемстве некалькі спецыяльнасцей. Калі трэба — выпускае крупу сага.



— Сыплецца кукурузны крухмал, паступае халодная вада, шнэк гэта перамешвае, падае на прэс, а я кірую прэсам, з якога выходзяць маленькія  белыя зярняткі, падобныя на рыс, — тлумачыць Наталля Міхайлаўна тэхналогію вытворчасці кукурузнай крупы. Яшчэ яна  займаецца сушкай крухмалу, а таксама бывае занята на разліве віна.

Працуе Наталля Міхайлаўна на прадпрыемстве 12 гадоў. За працавітасць і добрасумленныя адносіны да сваіх абавязкаў у 2016 годзе атрымала падзячнае пісьмо старшыні  Нясвіжскага райвыканкама. Наталля Міхайлаўна Пазняк уносіць дастойны ўклад у агульную справу калектыву.

А пра здабыткі свайго вытворчага цэха  “НН” расказаў вядучы эканаміст Міхаіл Рымашэўскі:

— Паказчык па прадукцыі прамысловасці ў дзеючых цэнах выканалі на 107,4 %, што склала 2,3 мільёна рублёў. Рост аб’ёму  вытворчасці дасягнуты за кошт  правядзення вясновай нарыхтоўкі  сыравіны. За гэты перыяд  назапасілі 3,9 тысячы тон бульбы. Вырабілі з гэтых клубняў  543 тоны крухмалу, 412,3 тоны з іх былі адгружаны ў Расію і Украіну. За перыяд асенняй нарыхтоўкі назапасілі 10,8 тысячы тон бульбы. З яе выпушчана 1063,6 тоны крухмалу. 573,5 тоны адгрузілі на экспарт чыгуначным і аўтамабільным транспартам.

Тэмп росту вытворчасці сухога бульбянога крухмалу летась дасягнуў у параўнанні з 2015 годам 150,4 працэнта.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!