Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

“Людзей губляюць толькі раз…”

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Gennadij_Shpalikov

Генадзь Шпалікаў — паэт-шасцідзясятнік. Адзін з маіх улюбёных аўтараў таго часу. Яго імя, бадай што, мала хто ўзгадае. А між тым, гэта даволі цікавы паэт. “А я иду, шагаю по Москве…” — гэта радкі менавіта Генадзя Фёдаравіча. Яшчэ Уладзімір Высоцкі, калі толькі пачынаў пісаць вершы, выконваў некалькі песень на словы гэтага аўтара. Я выкажу думку, што гэты творца быў у цені сваіх калег-шасцідзясятнікаў, якія збіралі цэлыя стадыёны і чыталі свае вершы;  наш герой, так бы мовіць, быў паэт “ціхі” і сціплы, які не вельмі любіў дэкламаваць сваю творчасць іншым. Ды і абставіны жыцця не заўсёды давалі нагоду для такой дзейнасці…



Паэт пражыў не так і шмат, усяго 37 гадоў. Яго лёс даволі трагічны: злоўжыванне алкаголем прывяло да самагубства… Але вершы творцы былі звышпапулярнымі, асабліва ў                    60-70-я гады мінулага стагоддзя, хоць былі ў паэта і перыяды творчай незапатрабаванасці.

Генадзь Шпалікаў па адукацыі быў сцэнарыстам. І, дарэчы, гэта менавіта ён напісаў сцэнарый да вядомай стужкі Віктара Турава “Мы родам з дзяцінства”, якую некаторыя беларускія кінакрытыкі лічаць лепшай беларускай кінастужкай. Творы Генадзя Фёдаравіча гучалі і ў некаторых фільмах таго часу (і, да слова, гучаць і ў сучасных фільмах), творчая інтэлігенцыя таксама прыкмячала яго выдатнае валоданне словам, асабліва ў больш позняй творчасці, але, як гэта было са многімі выбітнымі аўтарамі, свайго зборніка ён так і не дачакаўся. Першая кніжка з вершамі паэта пабачыла свет у 1979 годзе, праз пяць год пасля яго смерці.

Вершы паэта валодаюць фенаменальнай лёгкасцю для ўспрыняцця і асэнсавання, яны невялічкія па памерах. У іх гучаць звыклыя для любога з чытачоў тэмы і памкненні. Але за гэтай звычайнасцю і звыкласцю стаіць вельмі глыбокае асэнсаванне перажытага. Прачытаўшы шмат твораў Генадзя Фёдаравіча, я зрабіў для сябе вывад, што лірычнага героя ў яго вершах не існуе, бо аўтар апісвае свой асабісты досвед і толькі тое, што ён сам мог перажыць, а гэта неабавязкова адносіцца да любога паэта. Выбраўшы некалькі выдатных твораў паэта, я хацеў бы разам з вамі, паважаныя чытачы, перачытаць іх, узгадаць аўтара, пераасэнсаваўшы яго вершы ў сваіх перакладах.

Людей теряют только раз,

И след, теряя, не находят,

А человек гостит у вас,

Прощается и в ночь уходит.

 

А если он уходит днем,

Он все равно от вас уходит.

Давай сейчас его вернем,

Пока он площадь переходит.

 

Немедленно его вернем,

Поговорим и стол накроем,

Весь дом вверх дном перевернем

И праздник для него устроим.

 

***

По несчастью или к счастью,

Истина проста:

Никогда не возвращайся

В прежние места.

 

Даже если пепелище

Выглядит вполне,

Не найти того, что ищем,

Ни тебе, ни мне.

 

Путешествие в обратно

Я бы запретил,

Я прошу тебя, как брата,

Душу не мути.

 

А не то рвану по следу —

Кто меня вернёт? —

И на валенках уеду

В сорок пятый год.

 

В сорок пятом угадаю,

Там, где — боже мой! —

Будет мама молодая

И отец живой.

Геннадий Шпаликов.

 

Людзей губляюць толькі раз,

Сляды губляюць, не знаходзяць,

А чалавек гасцюе ў вас

І ў ноч чарнюткую сыходзіць.

 

Бывае, ён сыходзіць днём,

Але ўсё роўна ён сыходзіць.

Давай паклічам яго ў дом,

Пакуль ён плошчу пераходзіць.

 

Яго мы ў залу прывядзём,

Пагутарым, за стол прысядзем.

Мы дагары ускінем дом,

І сябру свята шчыра зладзім.

 

***

Па няшчасці, ці да шчасця,

Помні што прасцей:

Больш ніколі не вяртайся,

Дзе бываў раней.

 

Нат калі на папялішчы

Будзе што яшчэ,

Гэта стане толькі лішнім

І табе, і мне.

 

Жыць мінулым так зацята

Лепш забараніць,

І душу, прашу, як брата,

Больш мне не губіць.

 

Бо рвану забытым следам —

Свой прыспешу ход —

На валёнках і паеду

Ў сорак пяты год.

 

Ў сорак пятым адгадаю,

Божа, там жа мы! —

Там і маці маладая,

Бацька мой жывы.

Пераклад Андрэя КОЗЕЛА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!