Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 9 °C

З пастаянным прыростам

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 08.02.2017

коровы

З году ў год расце вытворчасць малака ў Нясвіжскім раёне. Так, калі ў 2015-м валавы надой  складаў 121000,6 тоны, то летась —126499,7 тоны (больш на 5499,1 т). Або, як бачна са зводкі, тэмп росту — 104,5 %. Усе сельгас-прадпрыемствы перавысілі свой  рубеж папярэдняга года. У тым ліку ў фізічным вылічэнні найбольш — СВК “Агракамбінат Сноў” (+1377,1 т), ААТ “Новае жыццё” (+787,4 т), ААТ “Лань-Нясвіж” (+718,6 т), ААТ “Юшавічы” (+549,6 т). Цікавы і такі факт. Калі ў 2015 г. у раёне было 7 гаспадарак з валавым надоем малака ад 8299,9 т (у “Нясвіжскіх Астроўках”) да 27838,8 т (у “Агракамбінаце Сноў”), то ў 2016-м стала 8 гаспадарак з валавым надоем ад 8486,4 т (у “Нясвіжскіх Астроўках”) да 29215,9 т (у “Агракамбінаце Сноў”). У гэты сегмент летась увайшло яшчэ ААТ “Юшавічы” са сваімі 8488,7 тоны.



У снежні валавы надой дасягнуў 10568,4 тоны, плюс да снежня 2015 г. склаў 307,6 т, тэмп росту — 103 %. Найбольш высокі тэмп росту — у ААТ “Новае жыццё” (112,3 %), у ААТ “Грыцкевічы” (105,8 %), у СВК “Гарадзея” (105,6 %).

Сярэдні надой малака на карову па раёне дасягнуў 7491 кг — на 267 кг больш за ўзровень  2015 г., тэмп росту — 103,7 %. Па прадуктыўнасці дойнага статка жывёлаводы Нясвіжчыны ўпэўнена трымаюць першае месца ў рэспубліцы. Паказчыкі тэмпу росту самыя высокія ў ААТ “Лань-Нясвіж” (109,4 %), ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” (108,8 %), ААТ “Новае жыццё” (105,9 %), “Грыцкевічы” (105,8 %). Важныя наступныя факты. Жывёлаводы  СВК “Агракамбінат Сноў” з дзевяцітысячнікаў у 2015 годзе (надой складаў 9793 кг) летась сталі дзесяцітысячнікамі (10053 кг). Жывёлаводы ААТ “Сейлавічы” з шасцітысячнікаў (6997 кг) перайшлі ў разрад сямітысячнікаў (7250 кг). Жывёлаводы ЗАТ “1 Мая” з пяцітысячнікаў (5765 кг) перайшлі ў разрад шасцітысячнікаў (6027 кг).

У снежні надой малака на карову па раёне склаў 626 кг (+ 14 кг да снежня 2015 г.), тэмп росту — 102,3 %. Найбольшая прадуктыўнасць дойнага статка ў снежні — у СВК “Агракамбінат Сноў” (864 кг), СВК “Гарадзея (692 кг). Самая высокая прыбаўка — у ААТ “Новае жыццё” (+ 65 кг), ААТ “Сейлавічы” (+23 кг), ААТ “Грыцкевічы” і ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная” (плюс склаў па  21 кг).

Рэалізацыя малака на 100 гектараў сельскагаспадарчых зямель склала летась па раёне 1955 ц — 103,9 % да ўзроўню 2015 года. 3759 цэнтнераў — у СВК  “Агракамбінат Сноў” (104,4 %), 3491 ц — у ААТ “Грыцкевічы” (102,3 %), 2521 ц — у ААТ “Новае жыццё” (105,9 %), 2242 ц — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (103 %).

Калі па стане на 1 студзеня 2016 года на комплексах і фермах раёна ў малочным статку налічвалася 16719 кароў, то на 1 студзеня 2017 года — 16828 (100,7 %). На 5,2 % павялічылі дойны статак у ААТ “Лань-Нясвіж”, на 5 % — у СВК “Гара-дзея”, на 2,1 % — ААТ “Грыцкевічы” і “Юшавічы”.

Паступовы і пастаянны рост прадуктыўнасці кароў і іх пагалоўя павышаюць узровень вытворчасці малака ў сельгаспрадпрыемствах Нясвіжчыны. А стаіць за гэтым вялікая праца  людзей — прафесіяналаў, умельцаў, лю-дзей творчых, неабыякавых і адказных.

Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Драгавец падкрэслівае:

— Поспеху садзейнічала добрая кармавая база. У гаспадарак — паўтарагадовы запас травяністых кармоў, у некаторых — нават двухгадовы. Вялікае значэнне мае таксама работа са статкам, паляпшэнне генетычнага патэнцыялу, мадэрнізацыя тэхналагічных працэсаў. Летась новыя малочнатаварныя комплексы ўвялі ў строй дзеючых ААТ “Грыцкевічы”, “Лань-Нясвіж”, “17 Верасня”, ЗАТ “1 Мая”.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!