Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 8 °C

Дзень роднай мовы ў бібліятэцы

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 1
Каля выставы, прысвечанай беларускаму  песняру Якубу Коласу, аповед вядзе Сямён Корсік — супрацоўнік  музея славутага пісьменніка і паэта  ў Мікалаеўшчыне

Каля выставы, прысвечанай беларускаму песняру Якубу Коласу, аповед вядзе Сямён Корсік — супрацоўнік музея славутага пісьменніка і паэта
ў Мікалаеўшчыне



Акцыі і  мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню, правяла дзяржаўная ўстанова культуры “Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы”. У праграме было шмат цікавых і разнастайных спраў і сустрэч.

Напрыклад, эрудыт-марафон пад назвай “ Мая непаўторная родная мова” адбыўся ў дзіцячым аддзяленні ўстановы. Яго загадчыца Алёна Чухлей прапанавала вучням 6-7-х класаў СШ №1 г. Нясвіжа разнастайныя заданні. Іх ахвотна выканалі дзве каманды — “Зорачкі” і “Ружы”. А падумаць было над чым: прыгадаць паказаныя прадметы на роднай мове, зрабіць пераклад з рускай, растлумачыць сэнс слоў з трох варыянтаў, разабрацца з фразеалагізмамі, прадоўжыць пачатак прыказкі. Дзеці з ахвотай і зацікаўленасцю думалі над чарговым турам, стараліся вызначыць урыўкі з вядомых твораў беларускіх класікаў і песень. Перамагла каманда “Зорачкі”, за што атрымала Грамату і салодкія падарункі. Заахвоцілі і эрудытаў з каманды “Ружы”.

дзень мовы2

Пастаянныя наведвальнікі  бібліятэкі — навучэнцы каледжа  імя Якуба Коласа разам з педагогам М.Ф. Енчык

Пастаянныя наведвальнікі бібліятэкі — навучэнцы каледжа імя Якуба Коласа разам з педагогам М.Ф. Енчык

Наступнае мерапрыемства ў Дзень роднай мовы стала праверкай ведаў граматыкі і пунктуацыі, для чаго сем дарослых і 20  навучэнцаў каледжа імя Якуба Коласа пісалі дыктант. Тэкст яго з твора Янкі Брыля “Усмешка” даслала па электроннай пошце дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.

Незабыўнай аказалася і сустрэча з супрацоўнікам музея Якуба Коласа ў Мікалаеўшчыне Сямёнам Корсікам, які расказаў шмат цікавых і малавядомых фактаў з жыцця нашага песняра, адказаў на пытанні.

Жадаючыя змаглі ў той дзень паглядзець выставы: крыжаванка “Вывучаем беларускую мову”, “Кніжны джэм” — банк рэкамендацый твораў айчынных аўтараў і іншыя пазнавальныя акцыі.

Пад назвай  “Жыві, наша мова!”  у бібліятэцы адбыўся паэтычны дыліжанс, на які сабраліся яе прыхільнікі розных узростаў: навучэнцы каледжа імя Якуба  Коласа, пенсіянеры, аматары паэзіі літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”.

У дзень роднай мовы да рэспубліканскай акцыі далучыліся  несвіжане самых розных узростаў

У дзень роднай мовы да рэспубліканскай акцыі далучыліся
несвіжане самых розных узростаў

У час дыктоўкі. Тэкст чытае  супрацоўнік бібліятэкі  Наталля Богдан

У час дыктоўкі. Тэкст чытае
супрацоўнік бібліятэкі
Наталля Богдан

У фае бібліятэкі адзін  з раздзелаў выставы  “Да кніжных  скарбаў  дакраніся”  пераносіў  наведвальнікаў на стагоддзе назад

У фае бібліятэкі адзін з раздзелаў выставы “Да кніжных
скарбаў дакраніся” пераносіў наведвальнікаў на стагоддзе назад

Колькі добрых і цікавых твораў напісана на мове Багушэвіча і Купалы, яна жыве ад часоў Скарыны і Буднага, натхняе і кліча, настройвае на лірычны лад, выклікае настальгію. Іменна пра такія ўласцівасці беларускай мовы нагадалі прысутным вядучыя Валянціна Шчарбакова і Аляксей Абражэй. Затым пачаліся выступленні  сучасных аўтараў,       удзельнікаў літаб’яднання “Валошкі”. Наталля Бордак выканала песню на словы знакамітага земляка Сяргея Новіка-Пяюна. Шчымліва-лірычная мелодыя выклікала дружныя апладысменты аўдыторыі. Спадабаліся і вершы: Настассі Азарка “Лён”, Галіны Макаўчык “Марыся”, Зоі Кулік “Радзіма”, Алега Пракарыны “Малітва манаха”, Уладзіміра Жылко “Маці” і іншыя.

З цікавасцю праслухалі аматары беларускай мовы песню Тамары Прыгун “Хай жыве Беларусь” у выкананні вакальнай групы “Акцэнт” Сноўскага сельскага  цэнтра культуры. Любоўю да роднага краю было прасякнута выступленне нашай краязнаўцы, настаўніцы Карцэвіцкай СШ Наталлі Плакса, якая зачытала народныя цікавінкі, сабраныя ў некалькі эсэ. Дарэчы, яна рыхтуе да выдання кнігу “Кунтуш Радзівілаў”.

Напрыканцы мерапрыемства яго ўдзельнікі мелі магчымасць паслухаць вядомы твор ансамбля “Песняры” “Малітва” на музыку Уладзіміра Мулявіна.

Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.

Фота Іны ВАСІЛЕВІЧ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!