У Тэатральнай зале палацавага ансамбля прайшла інтэлектуальная гульня “Кубак Старога замка-2017”.
Тэмай для інтэлектуальных спаборніцтваў стала Беларусь. Гульня была праведзена выхаванцамі клуба ЮНЕСКА “Кліо” з ліку навучэнцаў УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа”, якія ўжо не першы год дапамагаюць музею-запаведніку ў правядзенні падобных мерапрыемстваў. Будучыя спецыялісты ў галіне турыстычнай дзейнасці на працягу трох тыдняў працавалі над сцэнарыем гульні і мультымедыйнай прэзентацыяй, падбіралі цікавыя пытанні.
Удзельнікамі інтэлектуальных баталій сталі вучні восьмых і дзявятых класаў дзяржаўных устаноў адукацыі з Нясвіжскага, Мінскага і Капыльскага раёнаў.
У выніку ва ўпартай барацьбе перамагла каманда “Самі з вусамі” ДУА “Сярэдняя школа № 2 імя Цішкі Гартнага” г. Капыля. Другое месца заняла каманда “Легас” ДУА “Нясвіжская гімназія”, трэцяй стала каманда “Фенікс” ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Гарадзея”.
Усе ўдзельнікі інтэлектуальнай гульні “Кубак Старога замка-2017” былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.
Вячаслаў МАЗАЛЕЎСКІ,
старшы навуковы
супрацоўнік
ДУ “НГКМЗ “Нясвіж”.
Фота Соф,і ЛЮБАНЕЦ.