Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Шчыра працаваць — добра святкаваць

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 03.03.2017

Першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар  уручае Падзяку старшыні Мінаблвыканкама дыспетчару цэха чыгуначнага транспарту ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Вячаславу Брую

Першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар
уручае Падзяку старшыні Мінаблвыканкама дыспетчару цэха чыгуначнага транспарту ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Вячаславу Брую



(Працяг. Пачатак у №17) 

Пасля ўрачыстага адкрыцця святочнага мерапрыемства, якое азнаменавалася Гімнам Рэспублікі Беларусь, увазе ўсіх, хто сабраўся ў глядзельнай зале РЦК, быў прадстаўлены відэа-фільм аб выніках работы ўсіх галін народна-гаспадарчага комплексу раёна за 2016 год. Ад імя гаспадароў свята яго ўдзельнікаў і гасцей прывітаў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко.

— Усё, чаго дабіўся наш раён у сваім сацыяльна-эканамічным развіцці, дасягнута дзякуючы вашай працы і працы вашых калег, — адзначыў Іван Іванавіч у звароце да прысутных. У іх асобе ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў і сябе асабіста ён падзякаваў працаўнікам усіх галін народна-гаспадарчага комплексу Нясвіжчыны за дастойную і выніковую работу ў 2016 годзе, асобныя добрыя словы адрасаваўшы моладзі і ветэранам працы.

— Сёння ад усіх нас патрабуюцца веды, энергія, творчы падыход і напружаная праца, — адзначыў у сваім выступленні кіраўнік раёна. — Толькі ў гэтым выпадку будуць гарантаваныя рост вытворчасці, практычная рэалізацыя сацыяльна-значных праграм і ў канчатковым выніку — павышэнне ўзроўню жыцця нашых людзей.

І.І. Крупко таксама пажадаў сваім землякам, каб 2017 год стаў для ўсіх годам добрых перамен, новых дасягненняў і, вядома ж, перамог.

На сцэне — старшыня  Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко і дырэктары  адкрытых акцыянерных  таварыстваў “Грыцкевічы”, “Сейлавічы” і “17 Верасня” Яўген Здановіч, Сяргей Пілішчык і Андрэй Коктыш.   Іх гаспадаркі выйшлі  пераможцамі раённага  спаборніцтва сярод  сельгаспрадпрыемстваў  па найбольшай   колькасці балаў

На сцэне — старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко і дырэктары
адкрытых акцыянерных таварыстваў “Грыцкевічы”, “Сейлавічы” і “17 Верасня” Яўген Здановіч, Сяргей Пілішчык і Андрэй Коктыш. Іх гаспадаркі выйшлі
пераможцамі раённага спаборніцтва сярод сельгаспрадпрыемстваў па найбольшай колькасці балаў

Узнагароду  за перамогу ў сваёй намінацыі — “Лепшая  ўстанова сярэдняй адукацыі сярод сельскіх школ” —  з рук старшыні  райвыканкама  Івана Крупко атрымлівае дырэктар  Сноўскай СШ Галіна Радаман

Узнагароду за перамогу ў сваёй намінацыі — “Лепшая ўстанова сярэдняй адукацыі сярод сельскіх школ” — з рук старшыні райвыканкама Івана Крупко атрымлівае дырэктар Сноўскай СШ Галіна Радаман

Ад імя Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, абласнога Савета дэпутатаў, кіраўніка вобласці Сямёна Шапіры і сябе асабіста цёплыя словы віншавання працаўнікам Нясвіжчыны адрасаваў першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар. Ён выканаў пачэсную місію ўзнагароджання Ганаровымі граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. За шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці і па выніках работы за 2016 год іх былі ўдастоены дырэктар ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Людміла Гутнік, слесар па кантрольна-вымяральных прыборах і аўтаматыцы філіяла “Нясвіжскі хлебазавод” ААТ “Барысаўхлеб-прам” Станіслаў Долмат, настаўніца рускай мовы і літаратуры нясвіжскай гімназіі Іна Хаванская. Падзяка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта была аб’яўлена электрагазазваршчыку ўчастка “Цеплавая і газавая гаспадарка” УП “Нясвіжская ЖКГ” Дзянісу Сячко, дыспетчару цэха чыгуначнага транспарту ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Вячаславу Брую, машыністу экскаватара ААТ “Нясвіжская ПМК-23” Уладзіміру Рачкевічу, кіраўніку народнага ансамбля “Млечны шлях” РЦК Таццяне Казловай. Ганаровыя граматы Мінскага абласнога Савета дэпутатаў атрымалі старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко, дырэктар ААТ “Юшавічы” Алег Вінаград, старшыня Нясвіжскага сельскага Савета дэпутатаў Анатоль Жураўскі.

Акрамя гэтага, першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар уручыў і Ганаровыя граматы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні.

Імі былі адзначаны галоўны аграном ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Аляксей Грох, трактарыст-машыніст СВК “Агракамбінат Сноў” Яўген Вялічка, аператар па атрыманні парасят ААТ “Лань-Нясвіж” Тамара Тарашчык, аператар машыннага даення ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” Наталля Русак, аператар па штучным асемяненні ААТ “Сейлавічы” Аляксандр Ярашэвіч, трактарыст-машыніст ААТ “Грыцкевічы” Юрый Зінкевіч, вадзіцель ААТ “Новае жыццё” Аляксандр Карачун, трактарыст-машыніст ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Юрый Гаціла, трактарыст-машыніст ДП “ЭБ “Свеклавічная” Іван Шындар, аператар па дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы ААТ “Юшавічы” Анжэла Макарава.

Пераможцам сярод прамысловых прадпрыемстваў было прызнана ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, якое на злёце  прадстаўляў в.а. дырэктара Ігар Скачко. Узнагароду яму ўручае старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко

Пераможцам сярод прамысловых прадпрыемстваў было прызнана ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, якое на злёце
прадстаўляў в.а. дырэктара Ігар Скачко. Узнагароду яму ўручае старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко

Удзельнікаў свята вітае  дэпутат Палаты  прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім

Удзельнікаў свята вітае
дэпутат Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім

Лепшым сярод арганізацый  у галінах транспарту, сувязі, сферы абслугоўвання  і гандлю стаў філіял  “ДЭУ № 65” РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр”, які ўзначальвае Вячаслаў Мінкевіч

Лепшым сярод арганізацый
у галінах транспарту, сувязі, сферы абслугоўвання
і гандлю стаў філіял
“ДЭУ № 65” РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр”, які ўзначальвае Вячаслаў Мінкевіч

Вадзіцель ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Васіль  Санько  атрымлівае Падзяку Міністэрства  сельскай  гаспадаркі  і харчавання Рэспублікі Беларусь  з рук  начальніка галоўнага ўпраўлення жывёлагадоўлі Міністэрства Наталлі Соніч

Вадзіцель ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Васіль Санько атрымлівае Падзяку Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
з рук начальніка галоўнага ўпраўлення жывёлагадоўлі Міністэрства Наталлі Соніч

Віншавальную эстафету прадоўжыла начальнік галоўнага ўпраўлення жывёлагадоўлі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Наталля Соніч. Яна ўзгадала галоўныя дасягненні хлебаробаў і жывёлаводаў Нясвіжчыны за мінулы год і ўручыла Ганаровыя граматы Міністэрства намесніку дырэктара ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Генадзю Матусевічу, аператару машыннага даення СВК “Агракамбінат Сноў” Святлане Нікіцінай, галоўнаму інжынеру-энергетыку ААТ “Новае жыццё” Канстанціну Гесю, загадчыку МТФ ААТ “Сейлавічы” Сігізмунду Дашкевічу, заатэхніку-селекцыянеру СВК “Гарадзея” Францішцы Кобусь. Падзяка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь была аб’яўлена трактарысту-машыністу ААТ “17 Верасня” Сяргею Янчыку, аператару па вырошчванні матачнага пагалоўя свіней СВК “Агракамбінат Сноў” Аляксандры Пазняк, вадзіцелю ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Васілю Санько, трактарысту-машыністу ЗАТ “1 Мая” Анатолю Масько, вадзіцелю ДП “ЭБ “Свекла-вічная” Яўгену Даменікоўскаму.

Вельмі пранікнёныя словы ўдзячнасці і пашаны адрасавала віноўнікам урачыстасці дэпутат Палаты прадстаўнікоў На-цыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім. Яна ўручыла старшыні Нясвіжскага райвыканкама Івану Крупко кнігу “Беларусь. Краіна і людзі” і пажадала, каб дасягненні працаўнікоў Нясвіжчыны былі заўсёды вартыя такіх кніг.

Дырэктара ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Людмілу Гутнік вітаюць кіраўнікі суседніх гаспадарак — член Савета Рэспублікі  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня  СВК “Агракамбінат  Сноў” Мікалай Радаман   і старшыня СВК “Гарадзея” Мікалай Салавей

Дырэктара ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Людмілу Гутнік вітаюць кіраўнікі суседніх гаспадарак — член Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня
СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман
і старшыня СВК “Гарадзея” Мікалай Салавей

Трактарыст-машыніст  ААТ “Новае жыццё”  Уладзімір Марук...

Трактарыст-машыніст
ААТ “Новае жыццё”
Уладзімір Марук…

 і начальнік свінагадоўчага комплексу ААТ “Лань-Нясвіж” Вячаслаў Гузаеўскі ўвайшлі  ў лік працаўнікоў, удастоеных звання “Лепшы работнік  сельскай гаспадаркі”

і начальнік свінагадоўчага комплексу ААТ “Лань-Нясвіж” Вячаслаў Гузаеўскі ўвайшлі
ў лік працаўнікоў, удастоеных звання “Лепшы работнік
сельскай гаспадаркі”

Ад імя Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў герояў дня павіншавала намеснік старшыні аб’яднання Ксенія Шыцько. Яна ўручыла юбілейныя медалі “110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” старшыні СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалаю Радаману, інструктару-метадысту ДУ “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Нясвіжскага райвыканкама” Аляксандру Чаброўскаму, токару СВК “Агракамбінат Сноў” Вячаславу Шарапу.

Асобным момантам свята стала ўшанаванне заслужанага работніка сель-скай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь дырэктара ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Людмілы Гутнік, якая ўзначальвала гэту гаспадарку 14 гадоў.

Сёлета, скарыстаўшыся магчымасцю выйсці на заслужаны адпачынак, яна вырашыла перадаць эстафету кіраўніцтва сельгаспрадпрыемствам у іншыя рукі. Вялікую ўдзячнасць за самаадданую працу і высокі прафесіяналізм  Людміле Георгіеўне выказалі старшыня Няс-віжскага райвыканкама Іван Крупко, а таксама кіраўнікі суседніх гаспадарак — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман і старшыня СВК “Гарадзея” Мікалай Салавей.

Падзячнае пісьмо старшыні Нясвіжскага райвыканкама атрымаў трактарыст- машыніст ЗАТ “1 Мая”  Аляксандр Кіпроўскі

Падзячнае пісьмо старшыні Нясвіжскага райвыканкама атрымаў трактарыст- машыніст ЗАТ “1 Мая”
Аляксандр Кіпроўскі

Намеснік старшыні Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў  Ксенія Шыцько і токар СВК “Агракамбінат Сноў” Вячаслаў Шарапа пасля  ўручэння Вячаславу Васільевічу медаля “110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі”

Намеснік старшыні Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў
Ксенія Шыцько і токар СВК “Агракамбінат Сноў” Вячаслаў Шарапа пасля
ўручэння Вячаславу Васільевічу медаля “110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі”

Падзяка старшыні  Нясвіжскага райвыканкама была аб’яўлена інжынеру па эксплуатацыі абсталявання газавых аб,ектаў лінейна- эксплуатацыйнай службы філіяла “Нясвіжскае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз  Беларусь” Івану Давыдзенку

Падзяка старшыні
Нясвіжскага райвыканкама была аб’яўлена інжынеру па эксплуатацыі абсталявання газавых аб,ектаў лінейна-
эксплуатацыйнай службы філіяла “Нясвіжскае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” Івану Давыдзенку

Сярод суб’ектаў малога  і сярэдняга прадпрымальніцтва лепшым стала замежнае вытворчае ўнітарнае  прадпрыемства  “Медінтэр-пласт”,  якім кіруе  Андрэй Трызонаў

Сярод суб’ектаў малога
і сярэдняга прадпрымальніцтва лепшым стала замежнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства
“Медінтэр-пласт”, якім кіруе
Андрэй Трызонаў

Удзельнікі злёту, працаўнікі ЗАТ  “1 Мая” аператар па адкорме буйной  рагатай жывёлы фермы “Лявонавічы” Мікалай Еўтух, механізатар Сяргей Шчурскі, вартаўнік комплексу “Дубейкі”  Ядзвіга Сакалоўская

Удзельнікі злёту, працаўнікі ЗАТ
“1 Мая” аператар па адкорме буйной
рагатай жывёлы фермы “Лявонавічы” Мікалай Еўтух, механізатар Сяргей Шчурскі, вартаўнік комплексу “Дубейкі”
Ядзвіга Сакалоўская

Сваіх землякоў шчыра павіншавала са святам працы і Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа Марыя Худая.

Намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Мінскі трактарны завод” Андрэй Суслянкоў у сваім віншавальным слове адзначыў, што адна з гаспадарак нашага раёна, а менавіта ААТ “Лань-Нясвіж”, першай у Мінскай вобласці падала заяўку на набыццё новай мадэлі трактара “МТЗ-35222” з рухавіком “катэрпілер” магутнасцю ў 350 конскіх сіл. З гэтай нагоды завод прадаставіў названаму сельгаспрадпрыемству растэрміноўку плацяжу на 2 гады.

Свае віншавальныя адрасы і падарункі гаспадарам свята ўручылі таксама дэлегацыі суседніх раёнаў — Карэліцкага, Стаўбцоўскага, Клецкага, Капыльскага і Баранавіцкага.

З рук старшыні Нясвіжскага райвыканкама Івана Крупко свае ўзнагароды прынялі лепшыя калектывы раёна і асобныя працаўнікі, якія атрымалі званне “Лепшы па прафесіі”. Усе яны будуць занесены на раённую Дошку гонару. 40 з лішкам чалавекам былі аб’яўлены Падзякі старшыні Нясвіжскага райвыканкама, 35 — уручаны Падзячныя лісты. 8 працаўнікоў атрымалі Граматы раённага камітэта прафсаюза аграпрамысловага комплексу.

За дасягненне ў 2016 годзе найвышэйшых паказчыкаў прадуктыўнасці сельскагаспадарчых жывёл, пры ўмове росту аб’ёмаў вытворчасці, пераможцам быў прызнаны СВК “Агракамбінат Сноў”. Сярод сельскагаспадарчых арганізацый па найбольшай колькасці балаў першае месца было прысуджана ААТ “Сейлавічы”, другое заняло ААТ “Грыцкевічы”, трэцяе — ААТ “17 Верасня”.

Самымі спартыўнымі па выніках круглагадовай спартакіяды Нясвіжскага раёна ў 2016 годзе сярод прадпрыемстваў,  арганізацый, устаноў сталі СВК “Агракамбінат Сноў” (І месца, старшыня — Мікалай Радаман), СВК “Гарадзея” (ІІ месца,  старшыня — Мікалай Салавей) і ААТ “Гарадзейскі цукровы  камбінат” (ІІІ месца, в.а. дырэктара Ігар Скачко).  Сярод пасялковага і сельскіх выканаўчых  камітэтаў — адпаведна Сноўскі, Нясвіжскі і  Гарадзейскі сельскія выканаўчыя камітэты

Самымі спартыўнымі па выніках круглагадовай спартакіяды Нясвіжскага раёна ў 2016 годзе сярод прадпрыемстваў,
арганізацый, устаноў сталі СВК “Агракамбінат Сноў” (І месца, старшыня — Мікалай Радаман), СВК “Гарадзея” (ІІ месца,
старшыня — Мікалай Салавей) і ААТ “Гарадзейскі цукровы
камбінат” (ІІІ месца, в.а. дырэктара Ігар Скачко).
Сярод пасялковага і сельскіх выканаўчых
камітэтаў — адпаведна Сноўскі, Нясвіжскі і
Гарадзейскі сельскія выканаўчыя камітэты

Віншаванні з перамогай  прымае загадчык Аношкаўскай амбулаторыі Ада Чарнова

Віншаванні з перамогай
прымае загадчык Аношкаўскай амбулаторыі Ада Чарнова

Сярод устаноў дашкольнай адукацыі, размешчаных  у гарадской мясцовасці,  лепшым ізноў быў прызнаны яслі-сад №4 “Караблік  дзяцінства”, які ўзначальвае Вольга Пуляк

Сярод устаноў дашкольнай адукацыі, размешчаных
у гарадской мясцовасці,
лепшым ізноў быў прызнаны яслі-сад №4 “Караблік
дзяцінства”, які ўзначальвае Вольга Пуляк

Сярод прамысловых прад-прыемстваў з прысуджэннем аднаго прызавога месца пераможцам стала ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, сярод арганізацый у галінах транспарту, сувязі, сферы абслугоўвання і гандлю з прысуджэннем аднаго прызавога месца — філіял “ДЭУ №65” РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр”. Лепшай установай сярэдняй адукацыі сярод гарадскіх школ была прызнана Нясвіжская гімназія, сярод сельскіх — Сноўская СШ. Сярод устаноў дашкольнай адукацыі, размешчаных у гарадской мясцовасці — яслі-сад №4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства”, сярод размешчаных у сельскай мясцовасці — Саскаліпкаўскі дзіцячы садок.

У сферы медыцыны з прысу-джэннем аднаго прызавога месца лепшай была прызнана Аношкаўская амбулаторыя, сярод стацыянарных аддзяленняў — педыятрычнае аддзяленне УАЗ “Нясвіжская ЦРБ”. На тых жа ўмовах сярод сельскіх клубных устаноў культуры пераможцам стаў раённы цэнтр народнай творчасці, сярод сельскіх бібліятэк — Ланская сельская бібліятэка.

Сярод суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва — замежнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Медінтэрпласт”.

Старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерый  Лазюк уручае Ганаровую грамату райсавета дэпутатаў дэпутату  Нясвіжскага раённага  Савета  дэпутатаў  27 склікання, начальніку бюро кадраў ААТ “Нясвіжскі завод  медыцынскіх прэпаратаў” Міхаілу Петрачкову. Разам з ім такой жа  ўзнагароды былі ўдастоены старшыня Ліпскага сельскага  Савета дэпутатаў Наталля Карпач, дэпутат Нясвіжскага  раённага Савета дэпутатаў 27 склікання Сяргей Жук  і сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі  на даму Нясвіжскага РТЦСАН Ірына Янчык

Старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерый
Лазюк уручае Ганаровую грамату райсавета дэпутатаў дэпутату
Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў
27 склікання, начальніку бюро кадраў ААТ “Нясвіжскі завод
медыцынскіх прэпаратаў” Міхаілу Петрачкову. Разам з ім такой жа
ўзнагароды былі ўдастоены старшыня Ліпскага сельскага
Савета дэпутатаў Наталля Карпач, дэпутат Нясвіжскага
раённага Савета дэпутатаў 27 склікання Сяргей Жук
і сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі
на даму Нясвіжскага РТЦСАН Ірына Янчык

 

Сярод лепшых работнікаў  прамысловай сферы —  апаратчык дэфекасатурацыі ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Яніна Бука

Сярод лепшых работнікаў
прамысловай сферы —
апаратчык дэфекасатурацыі ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Яніна Бука

Лепшым работнікам установы культуры была прызнана  дырэктар Нясвіжскага  гарадскога маладзёжнага цэнтра Людміла Матусевіч

Лепшым работнікам установы культуры была прызнана дырэктар Нясвіжскага
гарадскога маладзёжнага цэнтра Людміла Матусевіч

Лепшымі работнікамі будаўнічай сферы былі прызнаныя бетоншчык ААТ “ПМК-217” Руслан Карпаў (на здымку)  і муляр ДУП “ПМК-218” Віктар Кандратчык

Лепшымі работнікамі будаўнічай сферы былі прызнаныя бетоншчык ААТ “ПМК-217” Руслан Карпаў (на здымку)
і муляр ДУП “ПМК-218” Віктар Кандратчык

Сярод пасялковага і сельскіх выканаўчых камітэтаў таксама з прысуджэннем аднаго прызавога месца лепшым стаў Сейлавіцкі сельскі выканаўчы камітэт.

Яшчэ адным урачыстым момантам свята стала ўзнагаро-джанне пераможцаў раённага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Па яго выніках сярод прадпрыемстваў і арганізацый першае месца прысуджана СП ТАА “Фармлэнд”, сярод устаноў сацыяльнай сферы — Нясвіжскаму гісторыка-краязнаўчаму музею, сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і арганізацый — СВК “Агракамбінат Сноў”, сярод пасялковага і сельскіх выканаўчых камітэтаў — Нясвіжскаму сельскаму выканаўчаму камітэту.

Звяртаем увагу нашых чытачоў, што пра пераможцаў і прызёраў раённага конкурсу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў сярод прыватных домаўладальнікаў “НН” расказвае ў матэрыялах пад рубрыкай “ПРЫГАЖОСЦЬ ВАКОЛ НАС”, пачынаючы з №7 ад 25.01.2017 г.

Лепшым работнікам органаў  і падраздзяленняў  па надзвычайных сітуацыях стаў старшы памочнік  начальніка штаба Нясвіжскага РАНС, капітан унутранай  службы Максім Балацяны

Лепшым работнікам органаў
і падраздзяленняў
па надзвычайных сітуацыях стаў старшы памочнік
начальніка штаба Нясвіжскага РАНС, капітан унутранай
службы Максім Балацяны

Сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Нясвіжскага РТЦСАН Ганна Жук — лепшы  сацыяльны работнік 2016 года

Сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Нясвіжскага РТЦСАН Ганна Жук — лепшы сацыяльны работнік 2016 года

Званне лепшага  прадпрымальніка года  атрымала загадчык магазіна ПГУП “ПрадЮМАС”  Марына Юхнэль

Званне лепшага прадпрымальніка года
атрымала загадчык магазіна ПГУП “ПрадЮМАС”
Марына Юхнэль

Трактарыст участка  “Транспартны цэх”  УП “Нясвіжская ЖКГ” Дзмітрый Крук быў прызнаны лепшым работнікам  камунальнай службы

Трактарыст участка
“Транспартны цэх”
УП “Нясвіжская ЖКГ”
Дзмітрый Крук быў прызнаны лепшым работнікам
камунальнай службы

Стварыць святочную атмасферу ў зале дапамаглі мясцовыя артысты — лепшыя салісты і калектывы аматарскай творчасці раёна. Яны ўпрыгожылі сваімі выступленнямі ўрачыстую частку мерапрыемства і падарылі гледачам шмат яскравых уражанняў падчас канцэрта, які стаў для ўсіх прысутных цудоўным мастацкім падарункам.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!