Вясна паклікала ў поле

трактор весной

Гаспадаркі раёна прыступілі  да веснавых палявых работ. Так, па стане на раніцу 14 сакавіка, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, азімыя збожжавыя культуры былі  падкормлены на плошчы 2646 га  (18 %). 901 га падкормлены ў СВК  “Агракамбінат Сноў” (45 %). 640 га — у ААТ “Новае жыццё” (61 %). 364 га — у ДП “ЭБ “Свеклавічная” (49 %). Вядуць гэту работу таксама механізатары ААТ “17 Верасня”, ЗАТ “1 Мая”. За апошні дзень, 13 сакавіка, азотныя ўдабрэнні рассеялі на плошчы 1237 га.

У ДП “ЭБ “Свеклавічная” і ААТ “Лань-Нясвіж” падкормліваюць азімы рапс. У некаторых сельгаспрадпрыемствах  мінеральныя ўдабрэнні ўносяць па шматгадовых травах і лугавых угоддзях.

На 908 га ўнесены гэтымі вясновымі днямі фосфарныя  ўгнаенні пад яравую сяўбу. У т.л. у ААТ “Лань-Нясвіж” — на 600 га, “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — на 170 га, “Новае жыццё” — на 85 га, “Нясвіжскія Астроўкі” — на 53 га. На плошчы 93 га рассеяны за дзень, 13 сакавіка, калійныя  ўгнаенні: на 78 га — у “Нясвіжскіх Астроўках”, на 15 га — у “Новым жыцці”.

Механізатары ААТ “17 Верасня” Сяргей Зянько і Уладзіслаў Навоша на трактарах МТЗ-1221 у агрэгаце з КШП-6 змаглі выбарачна, на высокіх участках у Квачах, закрыць у глебе вільгаць на плошчы 47 гектараў.

Механізатары ААТ “Лань-Нясвіж” Юрый Цвірко, Баляслаў Цвірко і Георгій Плакса выйшлі ў поле на трактарах з плугамі. У зводку вясновага  ворыва  занесены першыя  40 гектараў глебы.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.