З прыемнай усмешкай

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

волчок

Алена Віктараўна Валчок працуе ў ААТ “Дабрабыт” з 1978 года. Спачатку шчыравала швачкай, затым касірам, а з 2013 года яна з’яўляецца загадчыкам цырульні. Алена Віктараўна сочыць за работай супрацоўнікаў, за санітарным станам памяшкання, складае графікі рабочых змен, састаўляе неабходную справаздачнасць і сумяшчае работу касіра.

Як адзначыла дырэктар ААТ “Дабрабыт” Антаніна Уладзіміраўна Скачко, Алена Віктараўна заўсёды з прыемнай усмешкай, уважлівая як у адносінах да калег, так і да кліентаў. Яна спагадлівая, добрасумленная працаўніца, умее заўсёды кожнага выслухаць, згладзіць любую сітуацыю.

Да прафесійнага свята Алена Віктараўна Валчок атрымала Падзяку міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.