Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 12 °C

З удзячнасцю і пашанай

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 22.03.2017

Дэлегацыя ад Нясвіжскага раёна: загадчык аддзялення сацыяльнай  адаптацыі і рэабілітацыі НРТЦСАН А.А. Васілеўская, старшыня пярвічнай  арганізацыі ветэранаў УП “Нясвіжская ЖКГ” А.В. Вальтэрас, прадстаўнікі  раённай арганізацыі ветэранаў — намеснік старшыні Г.В. Каліўчын, адказны сакратар Л.П. Чурак і старшыня рэвізійнай камісіі К.В. Дзешчыц,  намеснік старшыні райвыканкама А.І. Майсеня, старшыня пярвічнай  арганізацыі “Гонар” г. Нясвіжа В.І. Андросенка і старшыня  раённай ветэранскай арганізацыі Г.В. Пашкоўскі

Дэлегацыя ад Нясвіжскага раёна: загадчык аддзялення сацыяльнай
адаптацыі і рэабілітацыі НРТЦСАН А.А. Васілеўская, старшыня пярвічнай
арганізацыі ветэранаў УП “Нясвіжская ЖКГ” А.В. Вальтэрас, прадстаўнікі
раённай арганізацыі ветэранаў — намеснік старшыні Г.В. Каліўчын, адказны сакратар Л.П. Чурак і старшыня рэвізійнай камісіі К.В. Дзешчыц,
намеснік старшыні райвыканкама А.І. Майсеня, старшыня пярвічнай
арганізацыі “Гонар” г. Нясвіжа В.І. Андросенка і старшыня
раённай ветэранскай арганізацыі Г.В. Пашкоўскі



У мінулы чацвер Мінская абласная арганізацыя ветэранаў адзначыла сваё 30-годдзе. Урачыстае пасяджэнне з нагоды юбілею прайшло ў аграгарадку Сеніца Мінскага раёна. На яго былі запрошаны заслужаныя людзі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і росквіт сталічнай вобласці.

Напачатку мерапрыемства старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта С.Б. Шапіра прывітаў прысутных і адзначыў, што шчыра рады сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і ветэранамі працы — людзьмі, якія ўсім сваім жыццём даказваюць любоў і адданасць свайму народу і роднай краіне. Людзьмі, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Бацькаўшчыны ў гады ваеннага ліхалецця, якія аднаўлялі разбураную вайной народную гаспадарку і адраджалі краіну. Ніхто з іх не застаўся ўбаку, калі беларуская дзяржава, набыўшы незалежнасць і суверэнітэт, праходзіла складаны этап свайго станаўлення і развіцця. А стварэнне ў краіне ветэранскіх арганізацый дало магутны імпульс для мэтанакіраванай работы па далучэнні ветэранаў да вырашэння агульнадзяржаўных задач. Мінская абласная арганізацыя з першых дзён сваёй дзейнасці актыўна ўключылася ў грамадска-палітычнае і культурнае жыццё краіны. Свой аўтарытэт і павагу ветэраны заўсёды набываюць праз канкрэтныя справы. Наладжана цеснае і плённае супрацоўніцтва ветэранскай арганізацыі з мясцовымі органамі дзяржаўнай улады, прафсаюзамі, маладзёжнымі арганізацыямі і іншымі грамадскімі аб’яднаннямі. За гэты перыяд нямала зроблена ў вырашэнні пытанняў сацыяльнай абароны, падтрымкі і аказання дапамогі пажылым людзям, якія апынуліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі.

Сёння арганізацыя ветэранаў Мінскай вобласці аб’ядноўвае каля 160 000 чалавек узростам ад 60 да 100 гадоў і больш. У сталічным рэгіёне працуюць 22 раённыя і адна гарадская арганізацыя ветэранаў. Падчас святочнага мерапрыемства самых актыўных яе прадстаўнікоў узнагародзілі падзякамі і граматамі рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў. Сярод узнагароджаных былі і прадстаўнікі Нясвіжчыны. Так, за шматгадовую працу і актыўны ўдзел у ветэранскім руху Ганаровыя граматы Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў атрымалі старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў УП “Нясвіжская ЖКГ” А.В. Вальтэрас і старшыня Нясвіжскай  раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” Г.А. Галабурда.

Аксана ГРОХ, Наталля ЕРМАШЭНКА (фота).

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!