Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 8 °C

Аб паглыбленнi супрацоўнiцтва

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 28.04.2017

бел.літ

Да 500-годдзя

беларускага кнігадрукавання

Зносіны ў сферы друку

абмеркавалi мiнiстр iнфармацыi Беларусi

i намеснiк мiнiстра замежных спраў Польшчы

Па iнiцыятыве польскага боку адбылася сустрэча мiнiстра iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь Лiлii Ананiч з намеснiкам мiнiстра замежных спраў Рэспублiкi Польшча Марэкам Зюлкоўскiм. У ходзе перамоў iшла гаворка аб паглыбленнi супрацоўнiцтва памiж беларускiм i польскiм бакамi ў сферы друку. Марэк Зюлкоўскi высока ацанiў удзел выдаўцоў Польшчы ў XXIV Мiнскай мiжнароднай кнiжнай выставе-кiрмашы i са свайго боку абяцаў цалкам садзейнiчаць у арганiзацыi нацыянальнай экспазiцыi Рэспублiкi Беларусь на Варшаўскай мiжнароднай кнiжнай выставе-кiрмашы ў маi 2017 года. У ходзе сустрэчы абодва бакi выказалi зацiкаўленасць у арганiзацыi працоўных сустрэч i кантактаў у мэтах дзелавога супрацоўнiцтва. Адной з цэнтральных тэм удзелу беларусаў у Варшаўскай кнiжнай выставе-кiрмашы стане тэма 500-годдзя беларускага кнiгадрукавання. Таксама ўдзельнiкi перамоваў абмянялiся iнфармацыяй аб прававой базе ў сферы мас-медыя. Беларускi бок прапанаваў для разгляду пытання аб супрацоўнiцтве ў галiне iнфармацыi стварэнне платформы на ўрадавым узроўнi. Марэк Зюлкоўскi, у сваю чаргу, выказаў зацiкаўленасць у распаўсюджванні ў Беларусi польскiх СМI.



БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!