Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 9 °C

Тыдзень лесу

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

лес

У суботу ў Беларусі  стартавала добраахвотная акцыя “Ты-дзень лесу”, ініцыятарам  якой з’яўляецца Міністэрства лясной гаспадаркі. Яна  праходзіць у рэспубліцы ўжо  ў дзясяты раз.

Як арганізавалі акцыю ў Нясвіжскім лясніцтве, мы  пацікавіліся ў ляснічага  В.М. Бабко. Віктар Мікалаевіч расказаў:



— На тэрыторыі свайго лясніцтва да пачатку Тыдня  лесу мы актыўна папрацавалі і пасадзілі 17,5 гектара сасны. Выкарыстоў-валі сеянцы  генетычна палепшанай якасці, каб мець з часам добрую драўніну. Рабочай сілай нам дапамог аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Нясвіж-скага райвыканкама. Ён накіраваў 14 чалавек. Яны адпрацавалі на пасадцы паўтара тыдня.

А падчас Тыдня лесу нашы  людзі заняты ў Драчкоўскім лясніцтве Смалявіцкага лясгаса, які моцна  пацярпеў ад урагану летам 2016 года. Клецкаму лясгасу там было адведзена больш за 60 гектараў пашкоджаных угоддзяў, якія мы ачысцілі, а цяпер вядзём пасадку. З лясгаса працуюць 40 чалавек. З Нясвіжскага лясніцтва ў першыя дні  працавалі 5, будзе 7—10 чалавек.

Акрамя таго, мы пастаянна  займаемся ўборкай сваіх  тэрыторый і ўгоддзяў. Вядзём санітарныя  рубкі. З пачатку года падчас іх нарыхтавалі 500 кубаметраў драўніны.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!