Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 6 °C

Першае працоўнае месца — выдатнае!

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 03.05.2017

Алена КАЛЬЧЫЦКАЯ, ветэрынарны ўрач МТФ “Друцкаўшчызна” СВК “Агракамбінат Сноў”:

— Згодна з нашым Прэзідэнтам, што “першае рабочае месца — гэта імідж нашай дзяржавы”. Пацвярджэнне таму — мой уласны  вопыт. У СВК “Агракамбінат Сноў” я прыехала працаваць у 2015 годзе пасля заканчэння Віцебскай акадэміі ветэрынарнай  медыцыны. Мне адразу далі нумар у гасцініцы гаспадаркі. Вызначылі месца работы. Гэта быў малочнатаварны комплекс “Сычы”.



Трэба сказаць, што пяцікурсніцай я з таварышамі праходзіла практыку ў данай гаспадарцы. Нас прынялі даволі гасцінна, забяспечылі жыллём. Работу даручалі на розных аб’ектах — была і на МТК “Сычы”, і на МТФ “Новы Сноў”, і на ферме “Хвоева”, дзе стаяць цяляты. Галоўны ветурач  Мікалай Міхайлавіч Грыцэнка апякаў нас, стараўся, каб асвоілі розныя абавязкі ветэрынарнага ўрача. Затым замацаваў за канкрэтнымі  вытворчымі ўчасткамі, каб праверыць, што ўмеем, ці справімся. Налічвалі заработную плату. Я займалася сваёй справай поўны рабочы дзень. Гэта было вельмі важна. Мне далі адчуць сябе паўнацэнным спецыялістам, было бачна, што ты патрэбна на вытворчасці.

У “Снове” моладзі ёсць у каго вучыцца, ветэрынарныя ўрачы тут вопытныя. Акрамя Мікалая Грыцэнкі, сваім  настаўнікам лічу яшчэ ветурача  МТФ “Новы Сноў” Андрэя Кадлубая. Яны ўсё падкажуць, калі трэба, дапамогуць.

На наша размеркаванне ў акадэмію прыязджаў старшыня  СВК Мікалай Вячаслававіч  Радаман з галоўным  ветурачом. Усіх гэта здзівіла. А нічога дзіўнага няма — кіраўнік падбірае спецыялістаў для  свайго сельгаспрадпрыемства. Я была старастам групы, вучылася добра, на размеркаванні ішла ў ліку першых. І трапіла ў “Сноў”, адну з перадавых у рэспубліцы гаспадарак. І ніколькі не шкадую. У аграгарадку Сноў ёсць дзе вабіць вольны час. Да паслуг жыхароў — плавальны басейн, трэнажорныя залы, сельскі  цэнтр культуры з рознымі мерапрыемствамі.

Слухаю часам сваіх сябровак па акадэміі, калі дзелімся навінамі — іх умовы працы не ідуць ні ў якое параўнанне з маімі, у “Снове”. Тут — проста цудоўна!

Дарэчы, тут я і сваю другую палавінку сустрэла. Муж Кірыл працуе ветфельчарам. Нядаўна, у сакавіку, у нас нарадзіўся сынок. Думаю, што нам дапамогуць з расшырэннем жылля.

Вось і атрымліваецца, што маё першае рабочае месца вельмі яскрава характарызуе Беларусь як дзяржаву, дзе клапоцяцца пра людзей — іх працу, быт, адпачынак.

Падрыхтавала  Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!