Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Сустрэча з паэзіяй

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 12.05.2017

Свае вершы чытае Вікторыя Саланко

Свае вершы чытае Вікторыя Саланко

Незвычайнае мерапрыемства адбылося ў гарадскім маладзёжным цэнтры. Наладжанае без шумнай музыкі і пафасу, яно, тым не менш, аказала вельмі вялікае ўражанне  на ўдзельнікаў менавіта сваёй камернасцю, цеплынёй і непаўторнай творчай атмасферай. Галоўнай постаццю вечарыны стала яе вялікасць Паэзія — рэдкая госця, якая наведвае толькі тых, хто вельмі моцна яе любіць і чакае.



Вядучая Алёна Вінаград здолелела так цудоўна прадставіць кожнага чытальніка, што ўсе яны паступова пазбавіліся ад залішняга хвалявання і адчулі сябе як дома, у коле даўніх сяброў. Гэтаму садзейнічала і размяшчэнне ўдзельнікаў паэтычнай сустрэчы — за ўтульнымі столікамі з кубачкамі кавы, якія можна было ўзяць тут жа, у бары.

У выкананні Анастасіі Кожынавай і Ангеліны Узваравай гучалі вершы Яўгена Еўтушэнкі і Роберта Раждзественскага, Вікторыі Серада — Сяргея Ясеніна, вельмі цёпла слухачы прымалі і ўласныя творы Вікторыі Саланко, Валянціны Штоп, Кацярыны Плакса, Вікторыі Серада і іншых маладых аўтараў.

У выступленні чытальнікаў-аматараў арганізатары мерапрыемства вельмі ўдала ўставілі відэаролікі з праекта “Жывыя”, у якіх вядомыя людзі чытаюць свае любі-мыя вершы. Цудоўным узорам акцёрскага майстэрства і добрага густу стала чытанне Марыяй Міронавай верша Ганны Ахматавай “Сжала руки под темной вуалью”, з вуснаў Ганны Снаткінай прагучала не менш славутае “Мне уже не страшно быть одной” Марыі Петравых, Сяргея Бязрукава — “Я усталым таким еще не был” Сяргея Ясеніна, Вадзіма Дзямчога — “Я вас любил” Іосіфа Бродскага, у аўтарскім чытанні Валянціна Гафта — верш “Масты”, Веры Палазковай — “Снова не мы”.

Ангеліна Узварава чытае вершы  Роберта Раждзественскага

Ангеліна Узварава чытае вершы
Роберта Раждзественскага

Усе чытальнікі карысталіся ўвагай слухачоў

Усе чытальнікі карысталіся ўвагай слухачоў

Калі ж дадаць сюды музычнае суправаджэнне выступленняў мясцовых аматараў паэзіі, а менавіта імправізацыі на клавішных На-дзеі Дземідовіч, вакал Татэвік Грыгаран і ў паўзмроку залы — загадкавую гульню святла і ценяў, якую ствараў Аляксандр Долмат, то стане зразумелым, чаму ўдзельнікі літаратурнай вечарыны зусім не спяшаліся разыхо-дзіцца, а ў вядучай Алёны Віна-град нарадзіўся экспромт:

Ёсць такія сустрэчы —

Падарыў іх нам лёс.

І сустрэчаю гэтай

Нас узнёс да нябёс.

Ёсць такія сустрэчы

Сэрцу ёсць што сказаць,

Ёсць такія сустрэчы,

Якіх не трэба чакаць,

Бо яны неўзаметку

Надыходзяць, як бляск, 

І зіхоткім свячэннем

Асвятляюць ўсіх нас.

На развітанне многія — і чытальнікі, і слухачы — выказалі спадзяванне, што падобныя мерапрыемствы стануць у гарадскім маладзёжным цэнтры добрай традыцыяй, тым больш, што тут  рады аматарам паэзіі любых узростаў!

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Аляксандра

ШЧэрбача. 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!