Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

Сустрэча з ветэранам

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 19.05.2017

028

Напярэдадні святкавання Дня Вялікай Перамогі ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы адбылася сустрэча нясвіжскіх школьнікаў з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Іванам Дзмітрыевічам Дасько, якую правяла супрацоўнік установы Таццяна Байкаш. Таццяна Анатольеўна нагадала прысутным аб падзеях далёкай вайны, аб яе сведках — ветэранах, якіх сярод нас, на жаль, становіцца ўсё менш і менш. І пра іх подзвіг мы павінны памятаць заўсёды. Яе выступленне суправаджалася шэрагам відэа-слайдаў.



Выхаванцы Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў, вучні СШ №1 г. Нясвіжа і гімназіі падрыхтавалі музычныя нумары па данай тэме. З іх вуснаў гучалі вершы пра вайну — выразна і пранікнёна, узрушана і ўсхвалявана, да скрухі ў сэрцы, да слёз.

Іван Дзмітрыевіч расказаў падрастаючаму пакаленню, як трапіў на вайну, як ваяваў з ворагам, першае баявое хрышчэнне атрымаўшы пад Смаленскам у 1942 годзе. Ён вызваляў Гомель, Мазыр, Рэчыцу, Калінкавічы, Кіеў. Іван Дасько быў камандзірам “кацюшы”, у яго падначаленні знаходзіліся дванаццаць чалавек. Ён    удзельнічаў ва ўзяцці Берліна.

Затым на рацэ Амур ваяваў з японцамі.

На развітанне школьнікі ўручылі ветэрану кветкі і падарункі, зрабілі фотаздымкі на памяць.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!