Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 10 °C

З паклонам за мірнае неба

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 19.05.2017

(Заканчэнне. Пачатак у №37) 

346

Па добрай традыцыі, ізноў сталі ў строй воіны “Бессмяротнага палка”. Юнае пакаленне Нясвіжчыны з гонарам і пашанай трымае ў руках партрэты сваіх прадзедаў, многія з якіх так і не вярнуліся з вайны. Разам з моладдзю да акцыі “Бессмяротны полк” штогод далучаецца і старэйшае пакаленне. На здымку злева — ураджэнец Нясвіжа Расціслаў Хмель з партрэтам свайго бацькі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, протаіерэя Дзмітрыя Хмеля



546

Першае месца ў раённым  фестывалі-конкурсе “Песні  Перамогі”  ва ўзроставай катэгорыі 60 гадоў  і вышэй сярод салістаў было прысуджана намесніку  старшыні СВК  “Агракамбінат “Сноў”  па ідэалагічнай рабоце,  старшыні прафкама  агракамбіната Уладзіміру Слабко

Першае месца ў раённым фестывалі-конкурсе “Песні Перамогі” ва ўзроставай катэгорыі 60 гадоў і вышэй сярод салістаў было прысуджана намесніку старшыні СВК “Агракамбінат “Сноў” па ідэалагічнай рабоце, старшыні прафкама агракамбіната Уладзіміру Слабко

Мітынг ля Брацкай магілы загінуўшых  воінаў і партызан у гарадскім парку сабраў несвіжан і гасцей горада ўсіх узростаў.  На здымку: кветкі да Вечнага агню  ўскладае адзін з самых  юных ўдзельнікаў урачыстасці

Мітынг ля Брацкай магілы загінуўшых
воінаў і партызан у гарадскім парку сабраў несвіжан і гасцей горада ўсіх узростаў. На здымку: кветкі да Вечнага агню
ўскладае адзін з самых юных ўдзельнікаў урачыстасці

Змяняецца ганаровая піянерская варта каля стэлы Вызвалення

Змяняецца ганаровая піянерская варта каля стэлы Вызвалення

Другое месца ў раённым  фестывалі-конкурсе “Песні  Перамогі” ва ўзроставай катэгорыі 46 — 59 гадоў раздзялілі  тэхработнік Салтанаўшчынскага НПК  д/с-СШ Таццяна Шкода  і сястра-гаспадыня Сноўскай  урачэбнай амбулаторыі Ала Шыбут

Другое месца ў раённым
фестывалі-конкурсе “Песні
Перамогі” ва ўзроставай катэгорыі 46 — 59 гадоў раздзялілі
тэхработнік Салтанаўшчынскага НПК д/с-СШ Таццяна Шкода
і сястра-гаспадыня Сноўскай
урачэбнай амбулаторыі Ала Шыбут

Не надта  ласкавае  надвор’е  не перашкодзіла маленькім  несвіжанам  ахвотна  ўдзельнічаць  у дзіцячай  забаўляльна-гульнёвай  праграме,  якую падрыхтаваў для іх раённы цэнтр дзіцячай творчасці

Не надта ласкавае надвор’е не перашкодзіла маленькім
несвіжанам ахвотна ўдзельнічаць у дзіцячай
забаўляльна-гульнёвай праграме,
якую падрыхтаваў для іх раённы цэнтр дзіцячай творчасці

Свята ўпрыгожыў сваім выступленнем ансамбль мажарэтак пад кіраўніцтвам Кацярыны Лабазы і Святланы Банецкай

Свята ўпрыгожыў сваім выступленнем ансамбль мажарэтак пад кіраўніцтвам Кацярыны Лабазы і Святланы Банецкай

На бульвары дараванняў любы жадаючы мог  паспрабаваць свае сілы  ў выяўленчым мастацтве. Дапамагала ў гэтым выкладчык студыі выяўленчага мастацтва “Вясёлка”,  стваральнік і кіраўнік клуба “Лад”, што працуе  пры раённым цэнтры дзіцячай творчасці, Алена Гаціла

На бульвары дараванняў любы жадаючы мог паспрабаваць свае сілы ў выяўленчым мастацтве. Дапамагала ў гэтым выкладчык студыі выяўленчага мастацтва “Вясёлка”,
стваральнік і кіраўнік клуба “Лад”, што працуе
пры раённым цэнтры дзіцячай творчасці, Алена Гаціла

Разам з дарослымі свята стваралі выхаванцы  раённага цэнтра дзіцячай творчасці

Разам з дарослымі свята стваралі выхаванцы
раённага цэнтра дзіцячай творчасці

Нельга было не затрымацца каля выставы вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе было прадстаўлена шмат прыгожага і цікавага — ад работ  з саломкі да вытанчанага фрывалітэ

Нельга было не затрымацца каля выставы вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе было прадстаўлена шмат прыгожага і цікавага —            ад работ з саломкі да вытанчанага фрывалітэ

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!