Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

ДЫЯЛОГ З ПАПУГАЕМ

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 02.06.2017

1423333787_72

Дзве жанчыны паехалі па справах у Мінск, адна разабралася па сваёй раней, і, каб правесці цікава час, зайшла ў магазін “Дарункі прыроды”. Там заглядзелася на прыгожых каляровых папугаяў. Падыйшла да аднаго і засвіс-тала, а трэба сказаць, яна гэта ўмела. І трапічная птушка адгукнулася, пачала выводзіць уласныя  трэлі. Пакупнікі паглядалі з цікавасцю, прыемна ўражаныя, слухалі дыялог чалавека і папугая.



Тут у магазін зайшла калега першай кабеты і таксама накіравалася да экзатычных птушак. Адзін з папугаяў драмаў,  але раптам адкрыў вочы і  ўгле-дзеўся ў суседку. А тая была прыгожая, з высокай, пышнай прычоскай.

Папугай узварушыў крыламі сваю галоўку і пачаў  падымаць пер’е  ўверх, каб атрымалася, як у незнаёмкі. І гэта яму ўдалося. Можна толькі ўявіць, як весела рэагавалі на птушыныя маніпуляцыі людзі.

Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!