ПРАСУНУЦЬ АДНОСІНЫ ХОЦЬ БЫ НА КРОК

президент

Такую задачу паставіў Аляксандр Лукашэнка Вышэйшаму дзяржсавету Саюзнай дзяржавы.

На наступным тыдні адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы — падзея, важная для абедзвюх краін.

У аўторак Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам. Беларускі лідар звярнуў увагу, што склалася добрая практыка «падцягваць» нейкае практычнае мерапрыемства да Вышэйшага дзяржсавета — «гэтага палітычнага і міждзяржаўнага мерапрыемства нашай Саюзнай дзяржавы». Сёлета гэта Форум рэгіёнаў. Падчас яго сустрэнуцца нашы і расійскія губернатары, абмяняюцца думкамі, абмяркуюць праблемы.

БелТА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.