Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 11 °C

Школьны баль адзвінеў

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

_SAS0669

Нам з табою пакуль што

не верыцца,

Што дзяцінства прайшло

назаўжды.

Нам здаецца, паклічаш —

і вернецца,

І чароўнай усмешкай засвеціцца,

Да сябе павядзе праз гады…



 

Падчас выпускнога балю ўспаміналіся гэтыя радкі Алеся Бадака. Сапраўды, бесклапотнае дзяцінства прайшло-праляцела, засталося ў памяці юнакоў і дзяўчат. Наступіла самая адказная пара  — пара сталення, прыняцця сур’ёзных рашэнняў.

Ратушная плошча Нясвіжа вітала выпускнікоў гарадскіх школ і гімназіі — яркіх, крэатыўных, поўных сіл і энергіі, пераможцаў і прызёраў алімпіяд розных узроўняў па вучэбных прадметах, міжнародных конкурсаў, турніраў. На свята прыйшлі 126 юнакоў і дзяўчат, якія яшчэ ўчора былі вучнямі. Святочны настрой з выпускнікамі раздзялілі іх настаўнікі, бацькі, блізкія, сябры.

З заканчэннем школы моладзь віншавалі старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Майсеня, начальнік ад-дзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Клішэвіч, метадыст ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” Таццяна Паўлючэнка, выконваючы абавязкі першага намесніка начальніка Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Жэлянгоўскі, начальнік аддзялення ДАІ Нясвіжскага РАУС маёр міліцыі Уладзімір Казакевіч, першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Марыя Забродская, хормайстар Нясвіжскага раённага цэнтра культуры Таццяна Мароз, старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын філіяла № 620 ААТ “ААБ “Беларусбанк” Алена Майсейчык.

Лепшыя з лепшых атрымалі атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі асаблівага ўзору, залатыя медалі і Падзячныя пісьмы старшыні Нясвіжскага райвыканкама, пахвальныя лісты. Нясвіжскія выпускнікі таксама былі ўдастоены ўзнагарод і каштоўных падарункаў ад розных служб раёна за дасягненні добрых вынікаў у тым ці іншым накірунку.

Бясспрэчна, гэтых поспехаў вучні дабіліся не толькі дзякуючы сваім стараннасці і мэтанакіраванасці, але і дзякуючы вялікай працы настаўнікаў, якія таксама былі ўзнагароджаны. Ганаровую грамату Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта атрымала настаўніца фізічнай культуры СШ №4 г. Нясвіжа Таццяна Цярпіцкая, Па-дзякі старшыні Нясвіжскага райвыканкама — настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №1 Нясвіжа Вольга Варэнік і настаўнік геаграфіі гэтай установы Іван Плескацэвіч, настаўніца англійскай мовы Нясвіжскай гімназіі Марына Памазкова, настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ №3 Ала Карней. Ганаровыя граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама былі ўручаны настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства СШ №1 г. Нясвіжа Наталлі Кажамякінай, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры, класнаму кіраўніку 11 “А” класа Нясвіжскай гімназіі Таццяне Лясніцкай, настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства гэтай жа ўстановы Таццяне Кабанавай, а таксама тром педагогам СШ №4 г. Нясвіжа: настаўніцы фізічнай культуры Ірыне Стацкевіч, матэматыкі — Кацярыне Стралец і беларускай мовы і літаратуры — Зоі Корсак.

Віншаванні і пажаданні юнакам і дзяўчатам выказалі іх бацькі.

Музычныя нумары да свята падрыхтавалі навучэнцы цэнтра дзіцячай творчасці і самі выпускнікі.

Лёгкіх вам пачынанняў, добрых здзяйсненняў і светлай будучыні, маладыя несвіжане!

У цэлым па раёне атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі былі ўручаны 286 выпускнікам. З іх Падзячныя пісьмы старшыні Нясвіжскага райвыканкама атрымалі 38 чалавек, залатыя медалі — 32, 6 — сталі пераможцамі міжнародных, рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!