Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Свет вачыма юных

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 23.06.2017

Якім бачыцца  навакольны свет вачыма дзяцей? Што ў ім галоўнае, а што другаснае? Пра гэта можна даведацца, калі наведаць выставу дзіцячай творчасці студыі выяўленчага мастацтва “Вясёлка” цэнтра дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна, якая працуе пад кіраўніцтвам А. Г. Гаціла.

На адкрыццё выставы, якая традыцыйна размяшчаецца  ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы, прыйшлі бацькі і дзеці, бабулі і дзядулі. Усе яны атрымалі падзякі ад кіраўніка студыі Алены Гаціла. Цёпла выказалася аб работах студыі загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі З.А. Сілкова.



Работы, прадстаўленыя на выставе, захапляюць яркасцю фарбаў і разнастайнасцю сюжэтаў. Тут і наш старажытны Нясвіж з яго легендамі  і паданнямі, прыгожай архітэктурай і загадкавай гісторыяй (“Прыгажосць Нясвіжа” Яніны Дучынскай, “Чорная панна Нясвіжа”  Паліны Флар’яновіч) і горад Парыж, які юныя мастакі бачылі сваімі вачыма (“Французскі матыў” Эвеліны Лукашовай). Цікава  выкананы касмічныя сюжэты (“Дзяўчына-космас” Вольгі Еўстрат), і моманты сучаснага жыцця. У вялікая колькасці работ адлюстроўваюцца казачныя матывы (“Зайкава хатка” Кірыла Шарандо,  “Бела-снежка” Міланы Калевіч, “Прыгоды Бураціна” Святланы Жыжко, “Аладзін” Ульяны Сідорка).

Ад карцін юных мастакоў зыходзіць такая невытлумачальная цеплыня, што так і хочацца прысесці побач з дзяўчынкай з катом, пазабаўляцца з вясёлай вавёркай ці трапіць на луг, дзе ў  кветках неверагоднай прыгажосці пасуцца коні (“Дзяўчына з катом” Ангеліны Рачок, “Вавёрка” Елізаветы Бурновіч, “Коні ў кветках” Вікторыі Цар).  Хочацца парадавацца прыгажосці родных краявідаў (“Прыгажуня Вясна” Лізы Карпавай, “Пейзаж” Арцёма Сенкевіча), паспрабаваць пачастункі, якія прапаноўваюць аўтары нацюрмортаў Вікторыя Гардзіенка, Ксенія Падамацька, Хрысціна Душынская, успомніць дзяцінства, якое хоць і аддаляецца ад нас з кожным днём далей і далей, але ўсё часцей нагадвае пра сябе вясёлымі ці сумнымі ноткамі незваротных успамінаў.

Кіраўнік студыі  Алена Генадзьеўна Гаціла  мае не толькі талент, неабходны ў яе прафесіі, але  ўмее нейкім толькі ёй адной вядомым спосабам аб’яднаць людзей, прымушае пакінуць неадкладныя  справы і разам парадавацца поспехам і творчым дасягненням сваіх выхаванцаў. Агульнымі справамі педагог аб’ядноўвае бацькоў, якія з’яўляюцца пастаяннымі наведвальнікамі сямейнага клуба “Лад”, у пасяджэннях якога ўдзельнічае каля сямідзесяці сем’яў.

Таму, шаноўныя чытачы, я раю вам не праходзіць міма і пазнаёміцца з выставай юных мастакоў, якая будзе доўжыцца да 1 ліпеня бягучага года. Тады вы  даведаецеся, ці супадае вобраз гэтага свету з вашымі ўяўленнямі. Дзеці бачаць яго яркім і радасным, і кожны можа ўпэўніцца ў гэтым сам.

Валянціна ШЧАРБАКОВА,

бібліятэкар І катэгорыі аддзела абслугоў-вання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Пранузы.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!