Сёння, у пятніцу, у 12 гадзін, у раённым цэнтры культуры адбудзецца адкрыццё выставы па выніках арт-пленэра мастакоў-педагогаў “Лета ў правінцыі”. Пленэр працаваў у нашым горадзе з панядзелка, і зараз аматары выяўленчага мастацтва змогуць азнаёміцца са створанымі з натуры карцінамі.
Уваход свабодны.