Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

З НАТУРЫ

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 23.06.2017

журналисты

Чуласць

У магазіне “Еўраапт” пажылая пакупніца  ўкладвала тавар у невялікі пакет і той парваўся. Жанчына пачала важдацца  з ім,  а тут касір устала, падышла да жанчыны, узяла новы пакет і ўпакавала купленае.  Старая кабета збянтэжана ўсміхнулася і сказала:



— Мне, дзеткі, ужо восемдзесят пяць гадоў, дак от і рукі не тыя…

Касір з добрай усмешкай супакойвала:

— Нічога, не хвалюйцеся.

Жанчына падзякавала  чулай дзяўчыне-касіру і пачала адыходзіць. А я падумала: “Маладзец, дзяўчынка, не паленавалася, дапамагла  сталай жанчыне.

Пабольш бы такіх уважлівых”.

 

Вясёлыя  шпакоўні

У нясвіжскім парку сёлета з’явіліся новыя  домікі  для  птушак. Што тут дзіўнага?  Ды тое, што зроблены яны творчым чалавекам, бо маюць неардынарны выгляд:  форма незвычайная, адны — крыху закругленыя,  другія —- іншага  архітэктурнага плана. А яшчэ  прыцягальныя  рознымі  колерамі — ад жоўтага да блакітнага. Крылатым  насельнікам  парку прыемна залятаць у  такія вясёлыя домікі  і жыць у іх. Дарэчы, птушак ужо нямала. Сваім ажыўленым шчабятаннем яны ствараюць людзям добры настрой.

 

…І свайго  адраклася

Сезон паспявання клубніц выклікае ў іх аматараў  розныя эмоцыі. Асабліва ў тых, хто жадае пажывіцца чужымі. Вось і адна кабета прыгледзела вялікі ўчастак духмяных ягад, узяла два (!) вядры, села на веласіпед і паехала збіраць ураджай. Нарвала клубніц, а тут з’явіўся  мужчына і пытае:

— А што гэта Вы тут робіце? Чые ягады бралі?

Жанчына не асабліва збянтэжылася і адказала:

— Мае.

Мужчына  сказаў:

— Не, даражэнькая, гэта мой участак і мае ягады. А ну, прэч адсюль!

Зладзейка напалохалася, кінула тыя вёдры, веласіпед і пабегла. Нават пра маёмасць сваю забылася ад перапуду. Варта і другім патэнцыяльным аматарам пажывіцца “на дурніцу” памятаць народную ісціну: “На чужы каравай рот не разяўляй”.

 

Цяга  да  «высокага»

У апошнія гады  назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да высвятлення сваіх каранёў і спадчыны.  Гэта  ўвогуле  нядрэнна, але здзіўляе жаданне многіх дакапацца  да звестак пра дваранскае ці шляхецкае паходжанне. Што яно можа даць сёння? У прынцыпе, нічога,  хіба пахваліц-ца перад знаёмымі ці сябрамі. Некаторыя  даходзяць да таго, што пішуць  назвы крамаў ці газет з цвёрдым знакам на канцы. Па сутнасці, такі понт сведчыць пра снабізм некаторых асоб.

Нядаўна бачыла яшчэ адзін прыклад  такога захаплення манаршымі  сімваламі:  на  шкле  вясельнага  лімузіна  залацістым  колерам была  выбіта  карона. Ні больш ні менш. Па  дарозе да замка Радзівілаў я спадзявалася ўбачыць высокапастаўленых асоб, але сустрэла  нашых  звычайных маладых.

Прыгожых, як заўжды.  І невялікую колькасць “світы”…

Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!