Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 12 °C

Прэлюдыя да вялікага жніва

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 12.07.2017

не лысый сайт

На палях раёна пачалі  працаваць збожжаўборачныя камбайны. Яны ўбіраюць азімую свірэпіцу на насенне. Першым вывеў сваю машыну  камбайнер ЗАТ “1 Мая” Аляксандр Кіпроўскі. У гэтай гаспадарцы 20  гектараў азімай свірэпіцы  адвялі на насенныя мэты. Як паведаміў галоўны аграном акцыянернага таварыства Анатоль Міхлай, частка свірэпіцы будзе рэалізавана на насенне, частка — для вырабу алею.



9 гектараў гэтая культура  займала ў ААТ “Лань-Нясвіж”. Яе абмалацілі камбайнеры Віктар Драздоў і Раман Цвірко (на здымку).

Раман Казіміравіч працуе ва-дзіцелем  на аўтамабілі “хуткай дапамогі” ў Нясвіжскай ЦРБ.  Летам бярэ водпуск і ўжо каторы сезон удзельнічае ў жніве на ланскіх палетках.

Азімая свірэпіца — гэта першы акорд жніўнай кампаніі на Нясвіжчыне. За ёй пойдуць азімы рапс, азімы ячмень, шматгадовыя травы на насенне.

А там, глядзіш, настане чарга ўсіх збожжавых культур.

“НН”. 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!