Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

Раённы семінар

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 28.07.2017

журналисты

У сераду на базе ААТ “Лань-Нясвіж” прайшоў раённы семінар па пытаннях тэхнічных настроек, рэгуліровак і ўшчыльнення збожжа-ўборачных камбайнаў да жніва-2017. Удзел у ім бралі галоўныя аграномы і галоўныя інжынеры сельгаспрадпрыемстваў, работнікі райсельгасхарчу на чале з яго начальнікам, першым намеснікам старшыні райвыканкама Анатолем Драгаўцом, супрацоўнікі РАНС.



На прыкладзе камбайна “КЗС-1218” першы намеснік  начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каспер нагадаў пра ўсе неабходныя рэгуліроўкі і герметызацыю збожжаўборачнай тэхнікі.

Ішла таксама размова аб расцэнках на выкананне  работ падчас жніва і выплаце зарплаты, аб строгім захаванні тэхнікі пажарнай бяспекі.

Удзел у семінары прыняў старшыня раённага  выканаўчага ка-мітэта Іван Крупко.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!