Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Пад азімыя свірэпіцу і рапс

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

рапс

Азімыя пшаніца і трыцікале  ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” будуць пасеяны сёлета  на плошчы 760 гектараў. Хутка пачнецца падрыхтоўка глебы да гэтай адказнай  кампаніі. А пакуль што механізатар Юрый Манулік на трактары МТЗ-3052 узараў у Прасцях 50-гектарнае  поле пад азімую свірэпіцу, вядзе ворыва ў Новінах пад азімы рапс. Ён таксама  зойме 50 га. Кожны дзень  механізатар заносіць  на свой рахунак 20 — 22 гектары глебы. Пойдуць алейныя культуры  пасля ячменю, які  своечасова зжалі  камбайнеры гаспадаркі. Салому сцюкавалі Віталь Манулік і Мікалай Пяшко. А механізатар Аляксей Гурын унёс фосфарныя і калійныя ўгнаенні.



 

Пад гэтыя азімыя культуры арэ зараз глебу пасля ўборкі яравых і механізатар ААТ “Сейлавічы”  Анатоль Навоша. На трактары МТЗ-3022  яго дзённая выпрацоўка дасягае  25 гектараў.

Азімая свірэпіца ў гэтай гаспадарцы размесціцца на 100 гектарах, азімы рапс — на 150 га.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!