Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

Магноліі і гіяцынты

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 29.09.2017

У пачатку вуліцы Слуцкай  у Нясвіжы ёсць акуратны дом, пафарбаваны  ў сонечны жоўты колер. З вясны і да позняй восені  да яго ідуць людзі: несвіжане і госці горада не могуць прайсці міма,  бо  іх вабяць прыгожыя і разнастайныя кветкі. Гэты аазіс  пышных раслін радуе вока сваімі незвычайнымі  лісцямі і  пялёсткамі. Ці многа дзе вы бачылі белую магнолію? А  тут яна расцвітае вясной на вялікім  кусце і прыцягвае погляды  не толькі аматараў кветак, але і ўсіх прахожых. Многія заходзяць у двор і фатаграфуюцца на фоне гэтай прыгажосці. Гаспадыня дома Зінаіда Канстанцінаўна Янцэвіч ахвотна вітае людзей: няхай палюбуюцца.



магнолии

Красуюцца на двары і пяшчотныя фіялетавыя гіяцынты, далікатныя ружы, гібіскусы і высокія стройныя ліліі, якія маюць розную афарбоўку: белыя, чырвоныя і чорныя. Апошнія яна пасадзіла нядаўна. Некаторыя кветкаводы  ўжо прасілі падзяліцца. Аднак гаспадыня кажа, што яшчэ рана, бо трэба болей развіць іх. Пасля зімы ля хаты палымнеюць цюльпаны, яны  таксама маюць розныя адценні. Адна захопленая жанчына казала: “Такіх цюльпанаў ні ў кога няма.” Магчыма, і так. Бо Зінаіда Канстанцінаўна вельмі любіць сваіх пахучых гадаванцаў і гатова ехаць па іх хоць куды.

— Я і ў Мінск еду, на Камароўку, — расказвае яна, — каб купіць рэдкі сорт, калі пачую пра яго ці прачытаю. Мне хочацца паболей мець прыгожых кветак, і не толькі для сябе, а і для лю-дзей, бо многім падабаюцца. Шэсць гадоў займаюся іх вырошч-ваннем, яны мне прыносяць радасць для душы.

Вядома, іх патрэбна даглядаць: пасадзіць своечасова, па-ліваць, палоць — цяжкавата, але ўжо інакш не магу. Кветкі для мяне, як дзеці — родныя ды блізкія. Як жа без іх?  Бывае, і прадаю — каму трэба якія сарты.

Акрамя кветак, у З.К. Янцэвіч вялікі агарод і дзве цяпліцы, дзе растуць гуркі   ды  памідоры. Працавітая жанчына і гародніне радуецца, хаця зноў жа нялёгка даводзіцца: і ўзрост пажылы, і здароўе ўжо не тое. Але не здаецца руплівіца, стараецца, каб вырасціць усё пасаджанае і сабраць. З Мінска на дапамогу прыязджаюць унучкі  ўбраць ураджай. Лішкі вітаміннай прадукцыі гаспадыня раней рэалізавала на рынку, а  цяпер ёй цяжка туды дабірацца. Таму пакупнікі прыходзяць да яе дадому, а таматы і гурочкі  тут заўжды выдатныя і смачныя, у выйгрышы застаюцца абодва бакі. Што не прадасць, з’ядуць куры, а ў знак падзякі  яек гаспадыні падкінуць.  А яшчэ  ў Канстанцінаўны раней, чым у многіх другіх, зацвітае бульба, дзякуючы нястомным клопатам   дбайнай жанчыны.

Яна шмат гадоў працавала раздатчыцай у раённай бальніцы, дзе таксама паказвала  ўзоры добрасумленных адносін да справы. Сведчанне таму — дарагія падарункі і граматы, уручаныя ёй адміністрацыяй лячэбнай установы.

У Зінаіды Канстанцінаўны і дочкі сталі дастойнымі людзьмі. Старэйшая, Святлана, працуе ў Мінску на дзвюх работах, бо муж памёр, а трэба дапамагаць дзецям, і да мамы калі пад’ехаць, што зрабіць. Малодшая, Наташа, жыве ў Германіі, атрымлівае там другую адукацыю. Па магчымасці дапамагала  маці, а цяпер ёй, удаве, складана, і Зінаіда Канстанцінаўна аказвае дачцэ некаторую падтрымку, калі ўдаецца. Па сутнасці, жыццё ў нас у кожнага не заўжды ўсыпана ружамі, але нашы людзі не здаюцца, мужна пераадольваюць цяжкасці. А жанчыне, якая любіць кветкі,  хочацца, каб дзецям  было добра ды ўнучкам, і людзей парадаваць сваёй працавітасцю і любоўю да прыгожага. Каб двор квітнеў незвычайнымі, яркімі колерамі, жыццесцвярджальнымі і  вясёлымі, каб людзі заходзілі да яе і цешыліся плёнам рук удалай гаспадыні.

Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!