Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Цёплы вечар адпачынку

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 13.10.2017

пожилые

Які ж добры вечар ушанавання пажылых людзей  арганізавалі для нас  дырэкцыя і прафсаюзны камітэт адкрытага акцыянернага таварыства “Нясвіжскія Астроўкі”! Запрасілі, сабралі аўтатранспартам, які даставіў жадаючых у Астроўскі СДК з Макашоў, Краснагорак, Малінаўкі, Прасцей і Астровак.



Да прысутных з цёплымі, добрымі словамі звярнуўся дырэктар ААТ Васіль Мікалаевіч Халопіца. Ён па-дзякаваў людзям  паважанага ўзросту за добрасумленную працу, якой яны прысвяцілі ўсё сваё жыццё, за выхаванне дзяцей і многія іншыя клопаты, якімі жылі і жывуць вяскоўцы.

Вядучай свята была дырэктар Астроўскага СДК Святлана Віктараўна Майсейчык. Творчыя людзі, аматары сцэны, падарылі нам добры канцэрт. Дзеці спявалі пра бабуль. Апладысментамі аддзякавалі гледачы за выступленне настаўнікам Астроўскай СШ Галіне Мікалаеўне Кішко, Марыне Віктараўне Кунік, Іне Мікалаеўне Акулавай. У той дзень было іх прафесійнае свята, тым не менш педагогі прыйшлі ў СДК, каб падарыць добры настрой людзям паважанага ўзросту. Актыўна выступалі і пенсіянеры Вера Мікалаеўна Андрэева і Зінаіда Іванаўна  Валочнік.

У зале сабралася шмат пажылых людзей. Гэта былыя свінаркі калгаса Зінаіда Фёдараўна Белюсь і Станіслава Іосіфаўна Рачок; былы трактарыст Барыс Мікалаевіч Шукайла; Леанід Міхайлавіч Майсейчык, які ў далёкія і блізкія рэйсы вадзіў аўтамабіль; былая даярка  Галіна Антонаўна Майсейчык; Соф’я Яўгенаўна Куцэра працавала загадчыкам фермы, тэхнікам-асемянатарам; Міхаіл Міхайлавіч Кутас — кладаўшчыком; Ганна Мікалаеўна Богуш — бухгалтарам. Ірына Уладзіміраўна Капцова і Галіна Віктараўна Рыбалтоўская  і зараз паспяхова  вырашаюць вытворчыя пытанні на сваіх рабочых месцах. Першая — эканаміст ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, другая — галоўны заатэхнік сельгаспрадпрыемства.

Пасля канцэрта для нас  накрылі “салодкі стол” — за кошт гаспадаркі і прафсаюзнай арганізацыі. Пад пералівы баяна, на якім іграла мастацкі кіраўнік СДК Таццяна Мікалаеўна Гунько, успомнілі песні сваёй маладосці: “Деревня моя”, “Расцвела у окошка белоснежная вишня” і іншыя.

Гэты вечар пакінуў незабыўнае ўражанне. У канцы нават разыходзіцца не хацелася. Успа-мінаецца ён з цеплынёй і вялікай удзячнасцю.

Галіна Аляксандраўна ХВАЛЬ,

 жыхарка в. Прасці

  Ад  рэдакцыі. Рыхтуючы да друку гэтую заметку нашай чытачкі, а Галіна Аляксандраўна Хваль 27 гадоў адпрацавала сакратаром Астроўскага сельскага Савета, мы даведаліся  пра яшчэ адзін немалаважны факт. Напярэдадні святкавання ў СДК яго работнікі і члены прафкама  сельгаспрадпрыемства аб’ехалі самых старэйшых жыхароў — адзінокіх, тых, хто з’яўляецца заслужаным і ганаровым работнікам гаспадаркі, падарылі кожнаму  сувенір і песню. Так, у Стаўпішчы наведалі Зінаіду Вікенцьеўну  Счаснюк, у Янчыцах — Ніну Іванаўну Яновіч, у Прасцях — Надзею Мікалаеўну  Бачаноў-скую. У Астроўках — Васілісу Іванаўну Ясевіч, якой болей  за 90 гадоў. 94-гадовую Ганну Пятроўну Ігнатовіч з Малінаўкі засталі за работай у агародзе. У Краснагорках наведалі  Алену Лявонцьеўну Пнеўскую і Соф’ю Сяргееўну Чыжэўскую. Дарэчы, Соф’я Сяргееўна яшчэ вышывае, нягледзячы на шаноўны  ўзрост. І яна падарыла сваім  гасцям вышытыя хустачкі.

Пажылыя людзі былі вельмі кранутыя ўвагай і цеплынёй.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!