Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 3 °C

Дзень без аўтамабіля ў Нясвіжы адзначылі велапрабегам

Нясвіжскія навіны 7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 06.10.2017

У рамках міжнароднай акцыі “Дзень без аўтамабіля” 22 верасня ў райцэнтры прайшла акцыя “Горад без аўтамабіля”, ініцыятарамі якой выступілі Нясвіжская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, РК ГА “БРСМ” і Нясвіжскі гарадскі маладзёжны цэнтр.

Фота 1

Фота 1



Фота 2

Фота 2

Усіх, хто пакінуў свой аўтатранспарт дома і да маладзёжнага цэнтра прыйшоў, прыехаў на веласіпедзе з сям’ёй, сябрамі, вітаў начальнік Нясвіжскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый Грынкевіч. Ён адзначыў, што арганізатары акцыі, перш за ўсё, хацелі звярнуць увагу грамадскасці на вялікі патэнцыял веласіпеда. Тым самым унесці ўклад у абарону навакольнага асяроддзя і захавання Зямлі. Веласіпед — самы экалагічна чысты і даступны від транспарту, прыдуманы чалавецтвам, сродак для перамяшчэння, спорту і вольнага часу. На жаль, наша краіна пакуль адстае ад Захаду і Усходу ў працэсе развіцця і інтэграцыі веласіпеда ў грамадскае жыццё. Але арганізатары шчыра ўпэўненыя, што маладое пакаленне трэба выхоўваць, прытрымліваючыся жыццёва неабходных экалагічных нормаў.

У гэты дзень несвіжане, ладам жыцця якіх з’яўляецца штодзённая хадзьба, язда на веласіпедзе, бег, былі ўзнагаро-джаны памятнымі падарункамі. Так, старшы памочнік начальніка штаба ліквідацыі надзвычайных сітуацый Нясвіжскага РАНС Максім Балацяны вось ужо 30 гадоў актыўна бегае ў любое надвор’е. Марына Клімко, лабарант кабінета інфарматыкі сярэдняй школы №1 г. Нясвіжа, кожны вечар пешшу праходзіць больш чым 8 кіламетраў. Два гады займаецца бегам індывідуальны прадпрымальнік, вядучы Аляксей Абражэй. Сярод прыхільнікаў здаровага ладу жыцця і Аляксандр Шчарбач — актыўны веласіпедыст з 25-цігадовым стажам. Маючы пасведчанне кіроўцы і аўтамабіль, малады чалавек свядома адмовіўся ад яго і перамяшчаецца на веласіпедзе альбо пешшу.

Пасля ўрачыстай часткі мерапрыемства каля 40 велаактывістаў у суправаджэнні супрацоўніка ДАІ адправіліся ў калоне па вуліцах горада, завяршыўшы свой маршрут у парку. Затым усіх  удзельнікаў велапрабегу маладзёжны цэнтр запрасіў на бясплатную дыскатэку “Разам мы за здаровы лад жыцця”.

Фота 3

Фота 3

Фота 4

Фота 4

Фота 5

Фота 5

Дарэчы, у гэтым годзе да міжнароднай экалагічнай акцыі далучыўся 31 горад Беларусі. Тыдзень мабільнасці прайшоў па ўсёй Еўропе пад эгідай Еўракамісіі ў партнёрстве з Міжнародным саюзам грамадскага транспарту і быў накіраваны на “азеляненне” гарадскіх транспартных сістэм, змену транспартных паводзін людзей, а таксама больш разумнае выкарыстанне грамадскіх прастораў.

На фота:

  1. Велааматара Аляксандра Шчэрбача ўзнагароджвае начальнік Нясвіжскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый Грынкевіч.
  2. Мерапрыемства ўсім удзельнікам падаравала добры настрой і зарад ба-дзёрасці.
  3. Сярод велаактывістаў — навучэнцы Нясвіжскага кале-джа імя Якуба Коласа Арцём Аляшкевіч, Уладзіслаў Лемеш і Антон Баркоўскі.
  4. Удзельнікі велапрабегу на вуліцах горада.
  5. Самая юная і абаяльная прыхільніца веласпорту — Соф’я Ліпень. На фотаздымку дзяўчынка з татам Уладзімірам.

Аксана ГРОХ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!