Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

Крокі да інтэнсіўнага развіцця

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 10.11.2017

Каб падрабязней расказаць пра работу Аляксея Мацвеевіча Міхалевіча на паса-дзе першага сакратара Нясвіжскага  РК КПБ, я пагартала падшыўкі раённай газеты “Чырвоны сцяг” за 1961 — 1964 гады. Цікава, чым жыў тады калектыў раёна, якія меў дасягненні, над якімі задачамі працаваў.

Прыводжу ніжэй  невялікія нататкі, якія грунтуюцца на газетных публікацыях.

1961 год. 22 красавіка была адзначана 91-я гадавіна з дня нараджэння              У.І. Леніна, правадыра сусветнага пралетарыяту. На ўрачыстым сходзе ў РДК першы сакратар РК КПБ А.М. Міхалевіч выступіў з дакладам “Ідэі ленінізму жывуць і перамагаюць”.



У маі адбыўся сход раённага партыйнага актыву. А.М. Міхалевіч зрабіў даклад аб выніках работы V пленума ЦК КПБ, паставіў задачы перад раённай партарганізацыяй. У калгасах і саўгасах  былі распрацаваны мерапрыемствы па павелічэнні вытворчасці і продажы дзяржаве прадуктаў сельскай гаспадаркі.

Вялікая задача, якая стаяла перад раёнам, — ссяленне хутароў. На пачатак чэрвеня іх было сселена ў калгасныя і саўгасныя цэнтры 2418, заставалася яшчэ 4380 хутароў. У якасці станоўчага прыкладу прыводзіцца калгас “17 верасня”. Паведамляецца, што ссяленне тут праводзяць у вёскі Высокая Ліпа і Круты Бераг. У апошняй яшчэ восенню 1960-га зроблена разбіўка жылых кварталаў, праўленне калгаса вырашыла  пабудаваць воданапорную  вежу, закончыць пракладку водаправодных труб, устанавіць водаразборныя калонкі. Да пасёлка падводзяць электралінію. Выдзелена  спецыяльная будаўнічая брыгада, якая  займаецца разборкай пабудоў, іх перавозкай і зборкай. Аднак так наладжана справа была не ўсюды, і гэтыя праблемы трэба было пераадольваць.

У жніўні прайшла ХІV раённая  партыйная канферэнцыя, дзе  раённы камітэт партыі трымаў справаздачу. А.М. Міхалевіч у сваім дакладзе адзначыў рост пагалоўя грамадскага статка і вытворчасці сельгаспрадукцыі, назваў вядучыя гаспадаркі: калгас імя Калініна, саўгас  “Гарадзейскі”, калгасы “Слава” і “1 Мая”. А таксама пераможцаў індывідуальнага спаборніцтва: даярак З. Буян з “Гара-дзейскага”, Н. Бродзіну і Я. Кавалёву з Ганусаўскай доследна-селекцыйнай станцыі, Г. Іваноўскую і А. Кужэльную з калгаса імя Калініна, свінарак М. Шаўковіч з калгаса “Радзіма”, Л. Дэмух з калгаса імя “17 верасня”, цялятніцу М. Скрыба з калгаса “Новае жыццё”, трактарыста Мартышэнку з калгаса імя Леніна.

У ліку лепшых прамысловых прад-прыемстваў — Гарадзейскі цукровы завод і Нясвіжскі льнозавод.

Разам з тым, прагучала рэзкая крытыка ў адрас асобных прадпрыемстваў і арганізацый, дзе трэба ўмацоўваць дысцыпліну, выконваць вытворчыя заданні, шырэй укараняць вопыт перадавікоў.

Усе памкненні калектываў раёна  былі накіраваны на дастойную сустрэчу ХХІІ з’езда КПСС, таму з камуністаў пыталіся вельмі строга. З’езд праходзіў 17—31 кастрычніка 1961 года. Са значнымі працоўнымі  падарункамі да яго прыйшлі  брыгадзір паляводчай брыгады калгаса “17 верасня” Леанід Кажалай, звеннявая саўгаса “Гара-дзейскі” Ганна Рудлеўская,  брыгадзіры паляводчых брыгад калгаса  “1 Мая” Павел Чарняўскі і калгаса “Радзіма” Ігнат Качура… А рабочыя цукровага камбіната  паслалі на з’езд тэлеграму аб тым, што план 10-і месяцаў выкананы 17 кастрычніка.

Задачы раённай  партарганізацыі ў святле  рашэнняў ХХІІ з’езда былі  абмеркаваны  на сходзе раённага партактыву. Дакладчык А.М. Міхалевіч падкрэсліў, што ў раёне 10-месячны план  па выпуску прамысловай  прадукцыі выкананы на 106,2 %. Вытворчасць малака павялічылася на 832 т у параўнанні з адпаведным перыядам 1960 г. І трэба прыкласці ўсе намаганні, асабліва на адстаючых участках, каб паспяхова завяршыць год.

1962 год. Першы нумар “раёнкі” ад-крыў артыкул А.М. Міхалевіча “У новы год уступаючы”. Рубяжы раёна, на якія трэба было выйсці ў 1962-м: атрымаць з кожнага гектара па 11,6 ц збожжавых, 120 — бульбы, 150 — цукровых буракоў. (Непрывычна сёння чытаць такія малыя лічбы. Затое бачна, наколькі багацей стала сёння зямля Нясвіжчыны,  колькі чалавек уклаў у яе сіл і сродкаў!) А вось выніковая зводка па вытворчасці малака за 1961 г. Надой яго на 1 фуражную карову  ў перадавым калгасе імя Калініна  быў 2313 кг, у калгасе “Новае  жыццё” — 2076 кг, у калгасе “1 Мая” — 2045 кг. У сярэднім па раёне — 1864 кг.

Рабоце сельскагаспадарчай галіны  ў раёне быў прысвечаны чарговы  пленум РК КПБ, які адбыўся  ў сакавіку. Першы сакратар А.М. Міхалевіч паставіў задачу змяніць структуру пасяўных плошчаў, больш уносіць у глебу ўгнаенняў, павышаць культуру  земляробства, пашыраць  механізаваныя работы. Гадавы надой малака  на 1 карову трэба было давесці да 2000 кг.

Новы імпульс рабоце  надала пастанова ЦК КПБ і Савета  Міністраў БССР “Аб перабудове  кіравання сельскай гаспадаркай”. Першымі памочнікамі  партарганізацый у ідэалагічнай  рабоце сталі культурна-асветныя  ўстановы.

У раёне шырока разгарнулася спаборніцтва за прысваенне звання брыгад і ўдарнікаў камуністычнай працы. Як паведаміў першы сакратар РК КПБ А.М. Міхалевіч на пленуме райкама ў жніўні, у гэтым руху ўдзельнічаюць 865 чалавек. Гэтага  звання ўжо ўдастоены Гарадзейскі пункт хлебапрадуктаў, брыгада кудзеле-прыгатавальнага  агрэгата Нясвіжскага льнозавода, брыгада электрыкаў цукровага  завода. І зноў жа прагучала  крытыка ў адрас некаторых партарганізацый за  фармалізм і абыякавасць.

25 снежня 1962 г. Прэзідыум  Вярхоўнага Савета БССР выдаў Указ, згодна з якім перадаў у склад Нясвіжскага раёна Клецкі раён. Аб’ём работ, клопатаў  у Аляксея Міхайлавіча Міхалевіча значна прыбавілася.

1963 год. Добрай прыкметай стала прысутнасць будаўнічых кранаў у населеных пунктах раёна. Забудоўваецца новы пасёлак у Снове. У вёску ідзе газ, яго падвядуць на крухмальны завод, у бальніцу, на прадпрыемствы  быту, у жылыя дамы. Харашэе пасёлак Гарадзейскага цукровага камбіната.

Інтэнсіўнае развіццё эканомікі калгасаў і саўгасаў немагчыма без умелага,  рацыя-нальнага выкарыстання  грашовых і матэрыяльных сродкаў. Структурныя  падраздзяленні перайшлі на ўнутрыгаспадарчы разлік. Павысілася працоўная  дысцып-ліна, узрасла ініцыятыва  хлебаробаў. Людзі пачалі  адшукваць рэзервы на вытворчасці, уключаць іх у вытворчы працэс, дабівацца лепшых вынікаў.

Натхнёна, з уздымам працуюць людзі. Раз-пораз прыемныя весткі прыходзяць з Масквы: 1961 — 1963 гады азнаменаваліся  першымі палётамі савецкіх касманаўтаў. Гэтыя  і іншыя знакамітыя падзеі, што адбываліся ў краіне і сведчылі пра яе ўмацаванне, развіццё і ўпэўнены рух наперад, натхнялі на высокапрадукцыйную  працу, напаўнялі сэрцы радасцю і гонарам.

Па выніках работы ў жывёлагадоўлі за 5 месяцаў 1963 г. на абласную Дошку гонару занесены  калгас імя Калініна (старшыня Я.В. Аляксанкін), даяркі саўгаса  “Гарадзейскі” Я.А. Тыдрыш, О.А. Буян,  З.У. Буян, Н.І. Гібкая, М.К. Мацейка, М.В. Анісава і В.І. Тыдрыш, даяркі калгаса імя Калі-ніна С.В. Казакевіч і Я.Ф. Парфянюк.

А перад пачаткам жніва  маладыя механізатары  калгаса імя Калініна выступілі  са зваротам да ўсіх удзельнікаў гэтай важнай кампаніі, заклікаючы забяспечыць  якасную ўборку ў сціслыя тэрміны.

1964 год. Шырыцца спаборніцтва калектываў прамысловых  прадпрыемстваў. Напрыклад,  завод кармавога біяміцыну план 1 квартала выканаў на 138,5 %, торфапрадпрыемства  “Чырвоная зорка” — на 121,6 %, Нясвіжскі харчкамбінат — на 108 %. У спаборніцтве  паляводчых брыгад на вывазцы  ўгнаенняў першынство заваявала брыгада С.Ф. Сцяцкевіча з калгаса імя Кірава.

Развівалася сацыяльная сфера, паспяхова выконвалі свае задачы работнікі аховы здароўя і адукацыі.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!