ААТ «Нясвіжскія Астроўкі” атрымала падарунак да прафесійнага свята — трактар МТЗ-82.1. Яго прыгнаў са Смаргоні механізатар гаспадаркі Анатоль Чыркун. Трактар — гэта дапаўненне да Дыплома пераможцы рэспубліканскага агляду-конкурсу “землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”, які гаспадарка атрымала сёлета падчас абласных дажынак.
Анатоль Чыркун — малады, энергічны, адказны механізатар, у сезон пастаянна заняты на хім-ахоўных работах, а трактару яго — ужо 11 гадоў. Таму дырэкцыя і вызначыла Анатоля Іванавіча гаспадаром новай машыны. На ёй Анатоль Чыркун цяпер раздае кармы жывёле.
А работа па навядзенні парадку на зямлі ў акцыянерным таварыстве актыўна працягваецца.