Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 5 °C

Працавітыя рукі рупліўца…

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 1

Пост опубликован: 17.11.2017

У доследную навуковую станцыю па цукровых бураках Аляксей Раўгейша прыйшоў сем гадоў таму трактарыстам-машыністам. Зарэкамендаваў тут сябе з лепшага боку. Усе даручаныя заданні выконвае добрасумленна і якасна, карыстаецца аўтарытэтам у калектыве. За сваю стараннасць і адданасць прафесіі неаднаразова атрымліваў узнагароды.

838



Веснавы сезон Аляксей Іванавіч пачынае з падкормкі азімых культур КАСам. Пазней займаецца аховай пасеваў цукровых буракоў ад пустазелля, хвароб. Праводзіць двухразовую пазакаранёвую падкормку раслін. А падчас уборкі збожжавых культур садзіцца за штурвал камбайна “Ліда-1300”.

— Што ні даручаць, за ўсё бяруся, — гаворыць Аляксей Іванавіч. — На ўборцы вельмі падабаецца. І ўвогуле я люблю працаваць.

Пасля цяжкіх працоўных будняў дома мужа і тату чакаюць жонка Наталя  Анатольеўна і дачушкі — шасцікласніца Лерачка і перша-класніца Міланка. А ў выхадныя дні працавітыя рукі рупліўца Аляксея Іванавіча знаходзяць сабе прымяненне ў вёсцы ў бацькоў. Там і па-працаваць трэба, і адпачыць на свежым паветры можна, набрацца новых сіл надалей.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!