Прыжыўся ў Беларусі

Сваю працоўную дзейнасць Уладзімір Іванавіч Цымбал пачынаў у Рэспубліцы Казахстан, у калгасе “Самарскі” Атбасарскага раёна Цалінаградскай вобласці. А з 1999 года працуе трактарыстам-машыністам у ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”.

У Беларусі я ўжо 18 гадоў жыву. Спачатку гаспадарка выдзеліла жыллё, затым мы купілі дом у Новых Навасёлках, — гаворыць Уладзімір Іванавіч. — Добра тут, падабаецца. Стараюся працаваць. І ўзнагароды атрымліваць прыемна.

658

— За час працы Уладзімір Іванавіч паказаў сябе сумленным, граматным, адданым справе, кампетэнтным, адказным работ-нікам. Ён настойлівы ў дасягненні пастаўленай мэты. Здольны знаходзіць кантакт з людзьмі, улічваць меркаванні, прапановы, ідэі супрацоўнікаў. Валодае шырокім кругаглядам і значным аб’ёмам інфармацыі ў розных абласцях ведаў. Па характары Уладзімір Іванавіч вытрыманы, спакойны, ураўнаважаны. Ва ўзаемаадносінах з людзьмі ветлівы і тактоўны, — так ахарактарызаваў Уладзіміра Цымбала выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” Юрый Сікірыцкі.

За добрасумленную працу ў аграпрамысловым комплексе, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці Мінскай вобласці Уладзімір Іванавіч Цымбал на раённым свяце дажынак атрымаў Падзяку міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.